Антанта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Удзельнікі Першае Сусьветнае вайны. Чырвоны колер — Цэнтральныя дзяржавы. Сіні — Антанта.
Расейскі плякат 1914 году

Анта́нта (па-француску: entente — пагадненьне) — ваенна-палітычны блёк паміж Расейскай імпэрыяй, Вялікабрытаніяй і Францыяй. За мяжой у афіцыйнай і акадэмічнай літаратуры прыйнята таксама пашыраная назва Тройная Антанта (анг. Triple Entente).

Стварэньне Антанты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стварэньне зьвязу адбывалася паступова. Найперш была падпісаная дамова паміж Францыяй і Расейскай Імпэрыяй (1892). Потым між Францыяй і Вялікай Брытаніяй (1904) і потым ангельска-расейскі зьвяз (1907).

Ён быў створаны ў якасьці процівагі «Тройнаму зьвязу» Нямеччыны, Аўстра-Вугоршчыны і Італіі, а таксама супраць узмацненьня Нямеччыны.

Важнай нагодай да ўваходу Вялікай Брытаніі ў Антанту, якая дагэтуль пад пагрозай нямецкае гегемоніі была прымушана адмовіцца ад дактрыны «бліскучай ізаляцыі» стала нямецкая ваенна-марская праграма і каланіяльныя амбіцыі Нямеччыны.

Першапачаткова Ананта стваралася як палітычны зьвяз, але падчас Першае Сусьветнае вайны яна пачала пераўтварацца ў ваенны зьвяз і з 1915 року пачалі праводзіцца рэгулярныя кафэрэнцыі між ейнымі членамі.

Пасьля перамогі Вярхоўная Рада Антанты фактычна займалася кіраваньнем сьветам. Але ў такой палітычнай якасьці Антанта спыніла сваё існаваньне пасьля зьўленьня Лігі Нацыяў.

Дзяржавы Антанты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржавы Антанты ў статыстыцы (1913 год)
Насельніцтва (у млн) Плошча (у млн км²) СУП (у мільярдах $)
Расейская Імпэрыя (разам з Царствам Польскім) 173,2 21,7 257,7
разам з Вялікім княствам Фінляндзкім 176,4 22,1 264,3
Францыя 39,8 0,5 138,7
разам з калёніямі 88,1 11,2 170,2
Вялікая Брытанія 446,1 33,3 561,2
Японія 55,1 0,4 M 76,5
разам з калёніямі 74,2 0,7 92,8
Італія 35,6 0,3 91,3
разам з калёніямі 37,6 2,3 92,6
ЗША 96,5 7,8 511,6
разам з залежнымі тэрыторыямі[a] 106,3 9,6 522,2
Разам 928,7 79,2 1703,3

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гаваі і Аляска да таго часу не былі амэрыканскімі штатамі; яны ня ўключаны ў статыстыку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]