Рычард Столман
Рычард Столман | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 16 сакавіка 1953[1][2][3] (67 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Мангэтан, Нью-Ёрк, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Масачусэцкі тэхналягічны інстытут і Гарвардзкая школа інжынэрыі і дастасоўных навук |
Занятак | праграміст, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, блогер, інжынэр, вынаходнік і free sofware activist |
Навуковая сфэра | вольнае апраграмаваньне |
Месца працы | Фундацыя вольнага праграмнага забесьпячэньня і Масачусэцкі тэхналягічны інстытут |
Псэўданімы | rms і Saint IGNUcius |
Узнагароды | |
Сайт | https://stallman.org/ |
Подпіс | ![]() |

Ры́чард Мэ́т’ю Сто́лман (анг. Richard Matthew Stallman; нарадзіўся 15 сакавіка 1953) — вядомы актывіст і хакер.
Ён заснаваў праект GNU і зьяўляўся галоўным архітэктарам апэрацыйных сыстэм праекта і арганізатарам. У 1980-я гады ён таксама зьяўляўся адным з фундатараў руху вольнага апраграмаваньня — фундацыі Free Software Foundation, а таксама лігі League for Programming Freedom. Столман зьяўляецца піянэрам канцэпцыі copyleft ды сааўтарам некалькіх copyleft-ліцэнзій, сярод якіх знаходзіцца шырокавядомая ліцэнзія вольнага праграмнага забесьпячэньня GNU General Public License. Усярэдзіне 1990-х гадоў Столман выдаткаваў шмат свайго часу на палітычную дзейнасьць дзеля абароны вольнага апраграмаваньня, а таксама беручы ўдзел у кампаніях супраць патэнтаваньня кампутарных праграмаў і супраць экспансіі законаў, датычных аўтарскага права. Найбольш вядомыя распрацоўкі Столмана ці зь яго ўдзелам — Emacs, GNU Emacs, GNU Compiler Collection, а таксама GNU Debugger.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Person Profile // IMDb — 1990.
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Архіў Мунцынгера — 1913.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рычард Столман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Персанальная старонка
- Кніга Free as in Freedom: Richard Stallman’s Crusade for Free Software. Sam Williams (анг.)
|