Аблога Ля-Рашэлі
Аблога Ля-Рашэлі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Францыя | Ля-Рашэль Гугеноцкія сілы Ангельшчына | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Людовік XIII Кардынал Рышэльё Туара (Губэрнатар Іль дэ Рэ) Басамп’ер | Жан Гітон Бэнжамін дэ Раан Герцаг Бэкінггэм | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
Войскі аблогі: 22 000 Туара: 1200 | Ля-Рашэль: 27 000 цывільных і жаўнераў Бэкінггэм: 80 караблёў, 7000 жаўнераў | ||||||||
Страты | |||||||||
Войскі аблогі: ? Туара: 500 забітых | Ля-Рашэль: 22 000 забітых Бэкінггэм: 5000 забітых | ||||||||
|
Аблога Ля-Рашэлі (па-француску: Le Siège de La Rochelle або франц. Le Grand Siège de La Rochelle) — значная ваенная й гістарычная падзея часоў валадараньня Людовіка XIII, што зьявілася вынікам вайны паміж каралеўскімі войскамі й гугенотамі Ля-Рашэлі ў 1627—1628 гадох. Аблога таксама зьяўляецца эпізодам ангельска-францускай вайны 1627—1629 гадоў. Яна скончылася абсалютнай перамогай караля Людовіка XIII і войскаў каталікоў.
Перадумовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нанцкі эдыкт Генрыха IV прадаставіў францускім гугенотам шырокія правы. Горад Ля-Рашэль стаў літаральна крэпасьцю гугенотаў, якая карысталася да таго ж поўным самакіраваньнем. У гэты пэрыяд Ля-Рашэль была другім па велічыні местам Францыі з больш чым 30 000 жыхароў.
Забойства Генрыха IV ў 1610 і ўзыход на сталец Людовіка XIII пры рэгенцтве Марыі Мэдычы адзначылі вяртаньне да пракаталіцкае палітыкі і аслабленьне пазыцыяў пратэстантаў. Пасьля паўстаньня гугенотаў пад правадырствам Анры дэ Раана ў 1625 годзе Людовік XIII, пераемнік Генрыха IV, абвесьціў гугенотам вайну. Першы міністар Людовіка кардынал Рышэльё абвесьціў здушэньне паўстаньня пратэстантаў галоўным прыярытэтам каралеўства.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Reproduction et making-of du tableau Le siège de La Rochelle commandé par Richelieu. (фр.)
- Le Siège de La Rochelle. (фр.)
- 1628 — Le siège de La Rochelle d’après les Mémoires du cardinal de Richelieu. (фр.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|