Перайсьці да зьместу

Язэп Мацюкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язэп Мацюкевіч
Язэп Мацюкевіч. Беларускі мовазнаўца. Фота 1930-х гг.
Дата нараджэньня 26 верасьня 1890(1890-09-26)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 верасьня 1938(1938-09-16) (47 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак мовазнавец
Месца працы

Язэ́п Ігна́тавіч Мацюке́віч (26 верасьня 1890, в. Гернікі Гарадзенская губэрні, Расейская імпэрыя, цяпер у Зьдзецельскім раёне Гарадзенскай вобласьці — 16 верасьня 1938, Менск, турма НКВД) — беларускі мовазнаўца.

Скончыў БДУ. З кастрычніка 1930 вучоны сакратар, у ліпені быў прызначаны намесьнікам дырэктара Інстытуту мовазнаўства БелАН. Язэп Мацюкевіч прымаў удзел у рэфармаваньні беларускага правапісу. 31 кастрычніка 1933 арыштаваны ДПУ БССР па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру. Пастановаю пазасудовага воргану 9 верасьня 1934 зьняволены ў лягерах тэрмінам на 5 рокаў. 2 ліпеня 1938 Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суду СССР быў вырачаны да расстрэлу. Расстраляны ў Менску, у турме НКВД (у сучаснасьці турма КДБ). Па першым выраку Язэп Ігнатавіч быў рэабілітаваны 16 жніўня 1956, па другім — 21 лістапада 1956 року[1].