Крыжакі (фільм)
Выгляд
| Крыжакі | |
| Krzyżacy | |
| Жанр | гістарычны, мастацкі |
|---|---|
| Рэжысэр | Аляксандар Форд II рэжысэр: Караль Хадура Зьбігнэў Кузьмінскі |
| Сцэнарыст | Ежы Стэфан Ставінскі Аляксандар Форд (паводле аповесьці Генрыка Сянкевіча) |
| Заснаваны на | Крыжакі (раман) |
| Прадусар | |
| У ролях | Гражына Станішэўска Уршуля Маджынска Мечыслаў Каленік Аляксандар Фогель |
| Кампазытар | Казімер Сяроцкі |
| Апэратар | Мечыслаў Ягода |
| Мантаж | Міраслава Гарліцка Аліна Фафлік |
| Мастак | Roman Mann[d] |
| Вытворчасьць | Zespół Filmowy Studio |
| Дата выхаду | 2 верасьня 1960 |
| Працягласьць | 166 хвілінаў |
| Краіна | Польшча |
| Мова | польская |
| Бюджэт | 76 140 000[1] zł |
| Прыбытак | 100 000 000 zł |
| Старонка на IMDb | |
«Крыжакі́» — польскі гістарычны фільм 1960 году, зьняты па аднайменнай аповесьці Генрыка Сянкевіча.
Афіцыйная прэм’ера фільму адбылася 2 верасьня 1960 году, хоць яго першы публічны паказ меў месца 15 ліпеня 1960 (на 550-ю гадавіну Грунвальдзкай бітвы) ў лодзкай спартовай залі.
Фабула
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзеяньне фільму адбываецца на мяжы XIV i XV стагодзьдзяў. Асноўныя тэмы аповеду:
- гістарычна-палітычная — польска-крыжацкі канфлікт і Вялікая вайна 1410 году з крыжакамі.
- рамантычная лінія — каханьне Данусі Юрандуўны і Збышака з Багданьцу і закаханасьць Ягенкі Зыхуўны ў яго ж
- гісторыя Юранда са Спыхава
Найвядомейшым эпізодам фільму ёсьць Грунвальдзкая бітва — вялікая батальная сцэна ў фінале.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Па тагачасным курсе амэрыканскага даляру