Вялікі гадронны калайдэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каардынаты: 46°14′0″ пн. ш. 6°3′0″ у. д. / 46.23333° пн. ш. 6.05° у. д. / 46.23333; 6.05

Дэтэктары і прадпаскаральнікамі ВГК. Траекторыя пратонаў p (і цяжкіх іёнаў сьвінцу Pb) пачынаецца ў лінейных паскаральніках (у кропках p і Pb, адпаведна). Затым часьцінкі трапляюць у бустэр пратоннага сынхратрона (PS), празь яго — у пратонны супэрсынхратрон (SPS) і, нарэшце, непасрэдна ў тунэль ВГК.
Дэтэктары TOTEM і CASTOR, адсутныя на схеме, знаходзяцца побач з дэтэктарам CMS, а LHCf — побач з ATLAS.
Тунэль паскаральніка.

Вялі́кі гадро́нны кала́йдэр, ВГК (таксама Вялікі гадронны паскаральнік; па-ангельску: Large Hadron Collider, LHC) — самы вялікі ў сьвеце паскаральнік часьцінак гадронаў (пратонаў) і цяжкіх іёнаў, створаны для вывучэньня вынікаў іх сутыкненьняў. Знаходзіцца ў CERN (Эўрапейскай Радзе Ядзерных Дасьледаваньняў) каля Жэнэвы. ВГК разьмяшчаецца на тэрыторыі Францыі і Швайцарыі.

Вялікі гадронны калайдэр зьяўляецца самай вялікай штучнай машынай ў сьвеце. Яго структурныя элемэнты знаходзяцца ў тунэлі ў форме круга даўжынёй 26 659 м,[1] на глыбіні ад 50 да 175 мэтраў пад зямлёй.[2]

Сынхратрон прызначаны разганяць пратоны з энэргіяй 7 ТэВ (7×1012 электронвольт) на часьцінку.[3] Вынікі вымяраюцца двума вялікімі дэтэктарамі элемэнтарных часьцінак: ATLAS і CMS, двума меншымі ALICE і LHCb, і малымі TOTEM, CASTOR і LHCf.

Першыя выпрабаваньні працы паскаральніка адбыліся 11 і 24 жніўня 2008 году.[4]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя прапановы аб пабудове гадроннага калайдэра зьявіліся ў 1984 годзе і былі афіцыйна ўхваленыя праз 10 гадоў. Яго папярэднікам быў вялікі электрон-пазытронны паскаральнік (LEC), які афіцыйна пачаў працаваць 13 лістапада 1989 году з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і міністраў навукі эўрапейскіх краінаў. Праз 11 гадоў, 2 лістапада 2000 году электронна-пазытронны калайдэр быў зачынены каб вызваліць танэль для пабудовы ВГК. Паскаральнік ВГК пачаў сваю працу 10 верасьня 2008 году. Для кіраваньня пратонных пучкоў выкарыстоўваюцца 1624 звышправадніковых магніты. Апошні з магнітаў быў усталяваны 27 лістапада 2006 году. Магніты працуюць пры тэмпэратуры 1,9К (-271 °C), і для іх ахалоджаньня выкарыстоўваецца вадкі гель. Будаўніцтва лініі ахалоджаньня скончана 19 лістапада 2006 году. 19 верасьня 2008 году высьветлілася, што адбылася аварыя трансфарматара, які абслугоўваў ахалоджаньне паскаральніка. Праз некалькі дзён адбылася аварыя аднаго з магнітаў і ўцечка гелію. Рамонт працягнуўся больш году, паскаральнік у сярэдзіне лістапада быў наладжаны і ўвечары 23 лістапада сутыкнуліся першыя пратоны.[5]

Пасьля сэрыі рамонтаў 20 лістапада 2009 году паскаральнік зноў быў запушчаны. Чакалася, што да студзеня — лютага 2010 году энэргія пучкоў пратонаў у танэлі паскаральніка дасягне 7 ТэВ ці 3,5 ТэВ на пучок, што ў некалькі разоў болей за цяперашнія вынікі[6]. Дасягнуць гэтай энэргіі ўдалося 30 сакавіка 2010 году[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вялікі гадронны калайдэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў