Даніель Дэфо
| Даніель Дэфо | |
| Daniel Defoe | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Daniel Foe |
| Нарадзіўся | каля 1660 Лёндан |
| Памёр | 24 красавіка 1731 Лёндан |
| Пахаваны | |
| Бацькі | James Foe[d][2] Alice Marsh[d][2] |
| Сужэнец | Мэры Тафлі[d][1] |
| Дзеці | Benjamin Norton Defoe[d][2] і Sofia Defoe[d][2] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, публіцыст |
| Гады творчасьці | з 1700 |
| Жанр | прыгоды |
| Значныя творы | «Рабінзон Круза» (1719) |
Даніе́ль Дэфо́ (па-ангельску: Daniel Defoe; нарадзіўся пад імем Daniel Foe; каля 1660, Крыплгейт — 24 красавіка[3] 1731, Мурфілдс) — ангельскі пісьменьнік і публіцыст, вядомы галоўным чынам як аўтар «Рабінзона Круза». Дэфо лічыцца адным зь першых прыхільнікаў рамана як жанру. Ён дапамог папулярызаваць гэты жанр у Вялікабрытаніі, а некаторыя лічаць яго адным з заснавальнікаў ангельскага раману. Дэфо плённы і разнастайны пісьменьнік, ён напісаў больш за 500 кніг, памфлетаў і часопісаў на розныя тэмы (палітыка, эканоміка, крымінальнасьць, рэлігія, шлюб, псыхалёгія, звышнатуральнае і іншае). Ён быў таксама заснавальнікам эканамічнага журналізму.
Заснавальнік і кіраўнік брытанскай выведкі і контравыведкі ў 1709—1713 гадох.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Даніэль Дэфо. Джонатан Свіфт. 1. Рабінзон Круза. 2. Падарожжа Гулівера / пераклад: 1. Алена Васілевіч. 2. Анатоль Кудравец. — Менск: Юнацтва, 1996. — С. —. — 270 с. — (Школьная бібліятэка). — 15 760 ас. — ISBN 985-05-0171-5
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ↑ Дата сьмерці ў адпаведнасьці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.365.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Даніель Дэфо — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў