Варагі
Вара́гі (стар-рус. і царк.-сл. варѧгъ, варѧги, варѧгы, ст.-нарв. *váringr, væringr, стар.-ісьл. væringjar, сяр.-гр. βάραγγοι, араб. warank, стар.-лац. varangi) — зборная назва скандынаўскіх народаў у Старажытнай Русі і Бізантыйскай імпэрыі.
У VIII—XII стагодзьдзях частка скандынаўскіх гандлёва-вайсковых супольнасьцей актыўна дзейнічала ў Прыбалтыцы і агулам ва Ўсходняй Эўропе. Старажытнарускія летапісы пачынаючы ад «Аповесьці мінулых часоў» зьвязваюць з варагамі паўстаньне дзяржавы Русь («пакліканьне варагаў» у 862 року паводле летапіснай храналёгіі).
Падчас гандлёвых і ваенных экспэдыцый варагі дасягалі Чорнага і Касьпійскага мораў і нават Багдаду. Зь бізантыйскіх крыніц варангі вядомыя як асаблівы аддзел на службе бізантыйскіх імпэратараў з XI стагодзьдзя. Скандынаўскія крыніцы называюць вэрынгамі скандынаваў на службе ў Бізантыі ў канцы X — пачатку XIII стагодзьдзя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4