Перайсьці да зьместу

Бяслан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бяслан
Населены пункт
Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Паўночная Асэтыя
Муніцыпальны раён Правабярэжны
Першыя згадкі 1847
Дата заснаваньня 1847
Горад з 1950
Геаграфія
Плошча
  • 24 км²
Вышыня НУМ 484 м
Часавы пас UTC+03:00
Каардынаты 43°12′ пн. ш. 44°34′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 36 183 чал. (2009)
Этнічны склад насельніцтва асэтыны (81,77%), расейцы (13,51%)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 86737
Паштовыя індэксы 363020, 363021 і 363023–363029
Сайт Беслан.ру
Бяслан на мапе Расеі
Бяслан
Бяслан
Бяслан

Бясла́н (па-асэтынску: Беслæн Аўдыё Beslan.ogg ) — места ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Правабярэжнага раёну Паўночнай Асэтыі.

Разьмешчаны на правым беразе ракі Цераку, за 15 км на поўнач ад Уладзікаўказу, за 8 км ад мяжы з Інгушэтыяй. Бяслан — важны чыгуначны вузел, разьмешчаны на галіне Растоў-на-ДонеБаку. Трэцяе па велічыні места Паўночнай Асэтыі пасьля Ўладзікаўказу і Маздоку. Насельніцтва на 2009 год — 36,2 тыс. чал. Нацыянальны склад на 2002 год: асэтыны — 81,77 %, расейцы — 13,51 %.

Бяслан заснаваны ў 1847 годзе перасяленцамі зь іншых частак Асэтыі і атрымаў назву Бесланыкаў (па-асэтынску: Бесланыхъæу — «паселішча Бяслана») паводле імя мясцовага фэўдала Бяслана Тулатава. Афіцыйна паселішча называлася Тулатава або Тулатаўскае. У 1941 годзе перайменаванае ў Ірыстон («Асэтыя»), а ў 1950 годзе, па атрыманьні статусу места, у Бяслан.

Тэракт у Бяслане

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

1 верасьня 2004 году бясланская школа № 1 была захопленая тэрарыстамі, 1128 дзяцей і дарослых былі захопленыя. 3 верасьня ў часе апэрацыі вызваленьня загінулі 334 закладнікі, у тым ліку 186 дзяцей, 20 жаўнераў расейскага спэцназу, у мэдычныя ўстановы па дапамогу зьвярнуліся болей за 1000 чалавек.

Тэрарыстычны акт у Бяслане стаў апошнім з тэрактаў вясны-лета 2004 году, адказнасьць за якія, паводле агенцтва «France Presse» са спасылкай на інтэрнэт-сайт «Каўказ-цэнтар», узяў на сябе чачэнскі тэрарыст Шаміль Басаеў[1].

Бяслан — адзін з цэнтраў асэтынскае вытворчасьці алькагольных напояў. На тэрыторыі места знаходзяцца тры прадпрыемствы па вытворчасьці сьпірту: ААТ «Ариана-С», ЗАТ «Возрождение», ААТ «Феникс»[2].

  • Помнік Сталіну

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Бяслансховішча мультымэдыйных матэрыялаў