Абрагам Лінкальн
Абрагам Лінкальн | |
16-ы Прэзыдэнт ЗША | |
---|---|
4 сакавіка 1861 — 15 красавіка 1865 | |
Папярэднік: | Джэймз Б’юкэнэн |
Наступнік: | Эндру Джонсан |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
12 лютага 1809[1][2][3][…] Акруга Гардын, штат Кентукі, ЗША |
Памёр: |
15 красавіка 1865[1][4][5][…] (56 гадоў) Вашынгтон, акруга Калумбія |
Партыя: | Рэспубліканская партыя ЗША |
Сужэнец: | Мэры Тод Лінкальн |
Дзеці: | Робэрт, Эдўард, Ўільям, Томас |
Бацька: | Томас Лінкальн |
Маці: | Нэнсі Гэнкс |
А́брагам Лі́нкальн (па-ангельску: Abraham Lincoln, 12 лютага 1809 году — 15 красавіка 1865 году) — 16-ы прэзыдэнт ЗША, вызваленец рабоў ЗША. Першы прэзыдэнт ад Рэспубліканскай партыі ЗША. Падчас ягонага прэзыдэнцтва распачалася Грамадзянская вайна ў ЗША. Быў забіты засланцам ад змоўшчыкаў Джонам Ўілксам Бутам, акторам, які сымпатызаваў канфэдэратам. Агульнапрынята, што Лінкальн адзін з самых улюбёных прэзыдэнтаў ЗША. Ён умацаваў фэдэральны ўрад і мадэрнізаваў эканоміку ЗША. У ягоны гонар названы горад Лінкальн у штаце Нэбраска. Ягоны партрэт намаляваны на банкноце наміналам ў 5 Амэрыканскіх даляраў.
Лінкальн паходзіў зь беднай сям’і. Атрымаўшы самаадукацыю, стаў юрыстам, лідэрам партыі Вігаў, заканадаўцам штату Іліной і кангрэсмэнам ЗША ад гэтага ж штату. У 1849 годзе ён пакінуў урад, каб аднавіць сваю юрыдычную практыку, але раззлаваны актам Канзас-Нэбраска, які даў магчымасьць узаканяць рабства, вярнуўся ў палітыку ў 1854 годзе. Ён стаў лідэрам новай Рэспубліканскай партыі і бліскуча выступіў на дэбатах супраць Стывэна Дугласа за пасаду кангрэсмэна ад штату Іліной. Затым ён балятаваўся ў прэзыдэнты ў 1860 годзе, атрымаўшы перамогу дзякуючы шырокай падтрымкі поўначы краіны. Паўднёвыя штаты ўспрынялі ягоную перамогу як доказ таго, што Поўнач адмаўляе канстытуцыйныя правы паўднёвых штатаў на практыку рабства. Яны пачалі працэс выхаду з складу ЗША. Каб забясьпечыць сваю незалежнасьць, новыя Канфэдэрацыйныя Штаты Амэрыкі (КША) абстралялі Форт-Самтэр, адзін зь нешматлікіх фартоў на поўдні краіны. Лінкальн заклікаў добраахвотнікаў і апалчэнцаў для падаўленьня паўстаньня і аднаўленьня фэдэратыўнай улады над паўднёвымі штаты, што сталася фармальным чыньнікам пачатку вайны.
Як лідэр умеранай фракцыі Рэспубліканскай партыі Лінкальн супрацьстаяў радыкальным рэспубліканцам, якія патрабавалі больш жорсткага абыходжаньня з Поўднем; ваяўнічым дэмакратам, якія сабралі ў свой лягер вялікую фракцыю ягоных былых апанэнтаў; дэмакратам, якія былі супраць вайны і ненавідзелі яго; а таксама сэпаратыстам, якія задумалі ягонае забойства. Лінкальн змагаўся з групоўкамі, пацкаваючы аднаго адным, старанна прымяняючы палітычнае заступніцтва і зьвяртаючыся да амэрыканскага народу[6]. Ягоная Гетысбурская прамова сталася знакавым заклікам да нацыяналізму, рэспубліканства, роўных правоў, свабоды і дэмакратыі. Ён прыпыніў на час вайны права habeas corpus і здолеў пазьбегнуць брытанскага ўмяшальніцтва, спыніўшы справу па інцыдэнце Трэнта. Лінкальн уважліва кантраляваў ваенныя дзеянні, падбіраючы генэралаў і кантралюючы марскую блякаду, якая спыняла гандаль на Поўдні. За часам вайны ён даў распараджэньне войску абараняць уцёклых рабоў, заахвочваючы прыгранічныя штаты адыйсьці ад практыкі рабаўладаньня.
Праклямацыя аб вызваленьні рабоў на тэрыторыі Канфэдэрацыі, складзеная Лінкальнам 22 верасьня 1862 году, дала штуршок да стварэньня 13 папраўцы да амэрыканскай канстытуцыі, якая была зроблена ў 1865 годзе і цалкам адмяніла рабства ў ЗША. Гэтае абвяшчэньне пераканала замежныя дзяржавы, у тым ліку Ангельшчыну, не падтрымліваць паўсталыя штаты. Лінкальн, паводле меркаваньняў навукоўцаў і грамадзкасьці, уваходзіць у сьпіс найбольш папулярных прэзыдэнтаў ЗША[7][8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Current R. N. Abraham Lincoln // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б http://www.history.com/this-day-in-history/abraham-lincoln-is-born
- ^ а б http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/lincoln_abraham.shtml
- ^ а б https://www.pbs.org/newshour/health/april-15-1865-tragic-last-hours-abraham-lincoln
- ^ а б Societies A. C. o. L., Press O. U., McPherson J. M. Lincoln, Abraham (1809-1865), sixteenth president of the United States (анг.) // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.0400631
- ^ Randall, James Garfield (1962). «Lincoln: The Liberal Statesman». Dodd, Mead. ASIN B0051VUQXO.
- ^ James Lindgren. «Ranking Our Presidents». History World.
- ^ «Americans Say Reagan Is the Greatest President». Gallup Inc.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Працы Абрагама Лінкальна. The Abraham Lincoln Association (анг.).
- Абрагам Лінкальн. Biographical Directory of the United States Congress (анг.).
- Абрагам Лінкальн. The White House (анг.).
- Абрагам Лінкальн. Biography (анг.).
- Абрагам Лінкальн. American Battlefield Trust (анг.).
- Абрагам Лінкальн. Miller Center (анг.).