6 верасьня
Выгляд
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
6 ве́расьня — 250-ы дзень году (249-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 117 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 3761 да н. э. — першы дзень габрэйскага календару
- 394 — бітва на Фрыгідзе паміж войскамі Заходняй і Ўсходняй Рымскай імпэрыяў (другая атрымала назву Бізантыйская імпэрыя)
- 1492 — Хрыстафор Калюмб распачынае сваё самае вядомае падарожжа
- 1522 — ацалелыя 17 удзельнікаў экспэдыцыі Магелана скончылі падарожжа вакол сьвету
- 1581 — швэдзкія войскі захапілі Нарву ў ходзе Інфлянцкай вайны
- 1634 — перамога аб’яднанага войска Гішпаніі і Сьвятой Рымскай імпэрыі над швэдамі і іх пратэстанцкімі хаўрусьнікамі ў бітве пад Нёрдлінганам у часе Трыццацігадовае вайны
- 1652 — бітва каля Эльбы між ангельскім і галяндзкім флётамі
- 1688 — Бялград заваяваны аўстрыйскімі войскамі пасьля 167 гадоў турэцкай акупацыі
- 1771 — перамога канфэдэратаў над расейскімі войскамі ў бітве пад Антопалем
- 1790 — Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць земляў Рэчы Паспалітай
- 1813 — перамога прускага войска над французамі ў бітве пад Дэнэвіцам
- 1815 — Сымон Балівар напісаў так званы «ліст зь Ямайкі», у якім прапанаваў стварыць фэдэрацыю альбо канфэдэрацыю краінаў Лацінскае Амэрыкі
- 1819 — Томас Бланчард запатэнтаваў такарны станок
- 1831 — бітва за Варшаву ў часе паўстаньня 1830—1831 гадоў. 7 верасьня горад быў узяты
- 1852 — у Манчэстэры адкрыта першая бясплатная бібліятэка ў Брытаніі
- 1863 — параза паўстанцаў у бітве на Савінай гары
- 1873 — Хівінскае ханства прызнала залежнасьць ад Расеі
- 1873 — створана Шатляндзкая фэдэрацыя футболу, адна з найстарэйшых у сьвеце
- 1885 — да Баўгарскага княства далучаная вобласьць Усходняя Румелія
- 1899 — Злучаныя Штаты Амэрыкі аб’явілі аб палітыцы адкрытых дзьвярэй у дачыненьні да Кітаю
- 1901 — амэрыканскі анархіста Ляон Чолгаш сьмяротна параніў прэзыдэнта Ўільяма Макінлі, які сканаў праз 8 дзён
- 1928 — Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік далучыўся да пакту Брыяна — Келага аб вырашэньні міжнародных спрэчак мірным шляхам
- 1928 — ва Ўкраіне зацьверджаны Харкаўскі правапіс украінскай мовы
- 1930 — генэрал Хасэ Фэлікс Урыбуру скінуў дэмакратычна абранага аргентынскага прэзыдэнта Гіпаліта Ырыгаена
- 1932 — у Гішпаніі скасаваныя сьмяротная кара і пажыцьцёвае зьняволеньне
- 1933 — абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласаве. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «Кіпцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслаў Тарашкевіч з гарадзенскай вязьніцы перадаецца ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
- 1936 — у заапарку на Тасманіі памёр апошні сумчаты воўк
- 1936 — заснаванае ганаровае званьне «Народны артыст СССР»
- 1939 — параза палякаў у бітве пад Тамашавам-Мазавецкім
- 1939 — войскі Трэцяга Райху занялі Кракаў
- 1939 — Паўднёва-Афрыканскі Зьвяз абвясьціў вайну Нямеччыне
- 1939 — першая сьмерць брытанскага лётчыка-зьнішчальніка ў выніку памылковае атакі брытанскага самалёта-зьнішчальніка «Spitfire»
- 1941 — створанае віленскае гета
- 1941 — Трэці Райх загадаў усім нямецкім габрэям старэй за 6 год насіць на грудзёх шасьціканцовую зорку Давіда
- 1943 — падчас выступу ў Гарвардзкім унівэрсытэце Ўінстан Чэрчыль сказаў, што ў будучыні жыхары ЗША і Англіі будуць мець адзіную дзяржаву
- 1943 — заснаваны Мантэрэйскі тэхналягічны ўнівэрсытэт, адзін з найвялікшых і найбольш уплывовых прыватных унівэрсытэтаў Лацінскае Амэрыкі
- 1944 — войскі хаўрусьнікаў вызвалілі бэльгійскі горад Іпр
- 1952 — у Жэнэве падпісаная Сусьветная канвэнцыя аб аўтарскім праве
- 1955 — у Стамбуле выбухнулі 2-хдзённыя хваляваньні, скіраваныя супраць грэцкай і армянскай меншасьцяў. Падчас пагромаў загінулі дзясяткі чалавек, былі разбураныя 4000 грэцкіх крамаў і тысячы дамоў
- 1961 — Аўганістан і Пакістан разарвалі дыпляматычныя адносіны ў сувязі са спрэчкай пра тэрытарыяльную прыналежнасьць Паштуністану
- 1966 — заснаваны румынскі аўтазавод «Дачыя»
- 1968 — Сўазілэнд абвясьціў незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
- 1970 — захоп самалётаў Dawson Field тэрарыстамі з Народнага фронту вызваленьня Палестыны
- 1970 — апошні канцэрт Джымі Гэндрыкса
- 1975 — тэнісыстка Марціна Наўрацілава (Чэхаславацкая сацыялістычная рэспубліка) запытала палітычнага прытулку ў ЗША
- 1976 — савецкі лейтэнант ВПС Віктар Белянко на самалёце-зьнішчальніку «МиГ-25» прызямліўся на японскай высьпе Хакайда і папрасіў палітычнага прытулку ў ЗША
- 1979 — 30 тысячаў «човеньнікаў», якія здолелі па моры сплыць зь Віетнаму, атрымалі дазвол на пражываньне ў ЗША
- 1983 — СССР прызнаў факт зьбіваньня паўднёвакарэйскага авіяляйнэру, апраўдваючы гэта інтарэсамі нацыянальнай бясьпекі
- 1986 — у Стамбуле два тэрарысты з арганізацыі Абу Нідаля забілі 22 і паранілі 6 чалавек у сынагозе Нэвэ Шалом падчас суботняе службы
- 1987 — у Балтымары ўпершыню хірургічным спосабам разьдзеленыя сыямскія блізьняты
- 1991 — Вярхоўны Савет СССР прызнаў незалежнасьць Латвіі, Летувы і Эстоніі
- 1991 — Ленінграду вернутая першапачатковая назва Санкт-Пецярбург
- 1991 — Чачэнія абвясьціла незалежнасьць
- 1997 — у Менску адбыўся ўстаноўчы Сойм «Маладога Фронту»
- 1997 — адкрыты спадарожнік Урану Калібан
- 1997 — пахаваньне прынцэсы Дыяны
- 2000 — у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку распачаўся найвялікшы ў гісторыі саміт з удзелам 150 кіраўнікоў дзяржаваў і іншых высокапастаўленых асобаў. Сустрэча атрымала назву «Саміт тысячагодзьдзя»
- 2001 — Вярхоўны суд Казахстану завочна асудзіў былога прэм’ера Акежана Кажэгэльдзіна, які пражываў у ЗША, на дзесяць гадоў зьняволеньня за карупцыю, незаконнае захаваньне зброі і злоўжываньне службовым становішчам. У 2002 годзе Кажэгэльдзін атрымаў «Пашпарт свабоды» — ганаровы знак Эўрапарляманту, які надаецца асобам, перасьледваным з палітычных прычынаў
- 2005 — Каліфорнія стала першым штатам ЗША, які легалізаваў гомасэксуальныя шлюбы
- 2007 — ізраільская авіяцыя зьнішчыла ядзерную ўстаноўку ў Сырыі
- 2007 — памёр «разумны» амэрыканскі папугай жако Алекс
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1568 — Тамаза Кампанэльля, італьянскі філёзаф, тэоляг, астроляг і паэт
- 1666 — Іван V, маскоўскі цар
- 1729 — Мозэс Мэндэльсон, жыдоўскі навуковец і філёзаф нямецкага паходжаньня
- 1766 — Джон Дальтон, брытанскі хімік і фізык
- 1774 — Тадэвуш Тышкевіч, брытанскі хімік і фізык
- 1792 — Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, сьвятар
- 1829 — Марыя Закжэўская, польская лякарка
- 1860 — Джэйн Адамз, амэрыканская грамадзкая дзяячка, Нобэлеўская ляўрэатка 1931 году
- 1863 — Зьмітро Гравэ, украінскі матэматык, ганаровы акадэмік АН СССР
- 1869 — Фэлікс Зальтэн, аўстрыйскі пісьменьнік, журналіст, крытык.
- 1876 — Джон Маклеад, шатляндзкі фізыёляг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за адкрыцьцё лекавых уласьцівасьцяў інсуліну
- 1879 — Ёзаф Вірт, нямецкі палітычны дзяяч
- 1890 — Аляксандар Салаўёў, гісторык, дасьледчык гісторыі і культуры славян
- 1892 — Эдўард Віктар Эплтан, брытанскі фізык і астраном, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за дасьледаваньні верхніх слаёў атмасфэры
- 1903 — Мікола Дварэцкі, беларускі хадэцкі дзяяч, паэт
- 1906 — Люіс Лелюар, аргентынскі лекар, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1908 — Льюіс Эсэн, брытанскі фізык, вынаходнік кварцавага і атамнага гадзіньнікаў
- 1914 — Міхаіл Мінковіч, дзяржаўны дзяяч БССР, міністар культуры БССР
- 1917 — Філіп фон Бёзэлягер, афіцэр Вэрмахту, арганізатар няўдалага замаху на Гітлера
- 1923 — Петар II Караджорджавіч, апошні югаслаўскі кароль
- 1929 — Эдвардас Гудавічус, летувіскі гісторык
- 1939 — Судзумі Танэгава, японскі малекулярны біёляг, імуноляг, Нобэлеўскі ляўрэат 1987 году
- 1943 — Рычард Джон Робэртс, ангельскі біяхімік, Нобэлеўскі ляўрэат 1993 году
- 1943 — Роджэр Ўотэрз, ангельскі музыка («Pink Floyd»)
- 1946 — Вячаслаў Селяменеў, беларускі гісторык, архівіст
- 1957 — Жазэ Сакратэш, партугальскі палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар Партугаліі
- 1961 — Пол Воктар-Савой, нарвэскі музыка, аўтар песень і гітарыст гурту «A-ha»
- 1961 — Скот Трэвіс, брытанскі музыка, бубнач гурту «Judas Priest»
- 1963 — Герт Вільдэрс, нідэрляндзкі палітык
- 1965 — Валянцін Мазец, беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук
- 1971 — Далорэс О'Рыярдан, ірляндзкая сьпявачка гурту «The Cranberries»
- 1972 — Яўген Гудзь, украінскі сьпявак, аўтар песьняў («Gogol Bordello»)
- 1973 — Грэг Руседзкі, брытанскі тэнісіст канадзкага паходжаньня
- 1973 — Карлё Кудычыні, італьянскі футбаліст
- 1973 — Юры Шатуноў, сьпявак, саліст гурту «Ласковый май»
- 1974 — Тым Гэнман, брытанскі тэнісіст
- 1974 — Ніна Пэрсан, салістка швэдзкага гурту «The Cardigans»
- 1980 — Алесь Пікула, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч з Баранавічаў
- 1980 — Джозэф Ёба, нігерыйскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Нігерыі
- 1983 — Стывэн Келі, ірляндзкі футбаліст, правы абаронца ангельскага клюбу «Ротэргэм Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Ірляндыі
- 1984 — Гэлена Экгольм, швэдзкая біятляністка
- 1986 — Іна Жукава, беларуская гімнастка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 972 — Ян XIII, папа рымскі
- 1656 — Піліп Абуховіч, ваявода віленскі і смаленскі, пісар літоўскі, кіраўнік абаронай Смаленску ў 1654 годзе
- 1857 — Ёган Швайгер, нямецкі хімік, фізык, вынаходнік гальваномэтру
- 1890 — Станіслаў Мікуцкі, расейскі філёляг-славіст
- 1907 — Сюлі-Прудом, францускі паэт, Нобэлеўскі ляўрэат 1901 году
- 1921 — Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог
- 1943 — Іван Мітрынга, украінскі палітычны дзяяч, публіцыст
- 1954 — Уладзімер Марзон, беларускі хірург
- 1977 — Джон Эдэнсар Літлвуд, брытанскі матэматык
- 1978 — Адольф Дасьлер, нямецкі прадпрымальнік, заснавальнік фірмы «Adidas» (ад першых літараў імя)
- 1978 — Станіслаў Рагоўскі, каталіцкі сьвятар у Баранавічах
- 1990 — Том Фогэрці, амэрыканскі музыка, сола-гітарыст гурту «Creedence Clearwater Revival»
- 1998 — Акіра Курасава, японскі рэжысэр
- 2014 — Кіра Зварыкіна, беларуская савецкая шахматыстка
- 2007 — Лючана Павароцьці, італьянскі сьпявак (тэнар)
- 2021 — Жан-Поль Бэльмандо, францускі актор
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Баўгарыя — Дзень аб’яднаньня (Дзень узьяднаньня з Усходняй Румеліяй)
- Пакістан — Дзень абароны
- Сўазілэнд — Дзень незалежнасьці
- Чылі — Дзень нацыянальнага адзінства
- Дзень Незалежнасьці Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя