Фільм

Фільм (па-анґельску: Film — плёнка) — тэрмін, які аб’ядноўвае сукупнасьць фатаграфічных малюнкаў (кадраў), зьвязаных адзіным сюжэтам, вобласьць ужываньня фільма як аднаго з кірункаў мастацтва — кінамастацтва, а таксама кінаіндустрыю. Існуе шмат іншых тэрмінаў, якія ўжываюцца ў гэтым сэнсе: «кінакарціна» або проста «карціна», «фотап’еса», «кінапаказ», «кіназдымка» і часьцей за ўсё — «фільм», «кінафільм». У вузкім сэнсе кінастужкай называюць твор кінэматаграфіі, тады як фільмам — твор кінамастацтва. У шырокім сэнсе для абазначэньня кінафільма выкарыстоўваюць слова «кіно».
Кінафільм прызначаны для дэманстрацыі ў кінатэатрах, у адрозьненьне ад тэлефільма, прызначанага для дэманстрацыі па тэлебачаньні. Фільмы вырабляюцца шляхам запісу рэальных людзей і аб’ектаў з дапамогай кінакамэры. Таксама могуць выкарыстоўвацца анімацыйныя тэхналёгіі або спэцыяльныя эфэкты. Фільм ўключае сэрыю асобных кадраў, але калі гэтыя кадры паказваюцца пасьлядоўна і хутка, то для гледача ствараецца ілюзія руху. Мігценьне пры зьмене кадраў незаўважна з-за эфэкту інэртнасьці глядзельнага ўспрыманьня, калі вока захоўвае візуальны вобраз на долі сэкунды пасьля таго, як лад зьнікае. Таксама праз рэлевантасьць, якая выклікае ў назіральніка ўражаньне руху — псыхалягічны эфэкт, які вызначаецца як бэта-рух.
Кінафільм лічыцца важнай формай мастацтва. Фільмы маюць забаўляльны, навучальны, натхняльны характар, а таксама могуць быць адукацыйнымі. Візуальныя элемэнты кіно не патрабуюць перакладу, што робіць фільмы глябальным спосабам камунікацыі. Любы фільм можа прыцягнуць сусьветную ўвагу, асабліва з дадаткам у выглядзе дубляжу або субтытраў, якія пераводзяць дыялёгі. Фільмы — таксама артэфакты асобных культураў, якія адлюстроўваюць гэтыя культуры і, у сваю чаргу, уплываюць на іх.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За 2011 год у сьвеце зьнялі звыш 4000 паўнамэтражных мастацкіх кінафільмаў[1].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Вольга Чайкоўская. Другі раз у «першую клясу» // Жырандоля. — 19 траўня 2012. — № 16 (145). — С. 5.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Гэта — накід артыкула пра кінэматограф. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |