Хрыстафор Калюмб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хрыстафор Калюмб
Хрыстафор Калюмб
Род дзейнасьці мараплавец
Дата нараджэньня не раней за 25 жніўня 1451 і не пазьней за 31 кастрычніка 1451[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 траўня 1506[6][7][5]
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Месца пахаваньня
Грамадзянства Гішпанія
Занятак падарожнік-дасьледнік, марак, мараплавец, падарожнік, вынаходнік
Навуковая сфэра марскі транспарт[d], marine transportation[d][8] і майстэрства мараходзтва[d][8]
Бацька Дамэніка Калёмба
Маці Сузанна Фонтанароса
Жонка Фэліпа Маніс дэ Алестрэльлё
Дзеці Дыега Калюмб, Фэрнанда Калюмб
Подпіс Выява аўтографу

Хрыстафо́р Калю́мб (па-італьянску: Cristoforo Colombo, па-гішпанску: Cristóbal Colón, па-партугальску: Cristóvão Colombo: каля 1451 — 20 траўня 1506) — італьянскі мараплаўца на службе Гішпанскай кароны, якому прыпісваецца першаадкрыцьцё Амэрыкі ў 1492 годзе. Калюмб першым з пэўна вядомых вандроўцаў перасёк Атлянтычны акіян у субтрапічнай і трапічнай паласе паўночнага паўшар’я й першым з эўрапейцаў дасягнуў Карыбскага мора. Ён паклаў пачатак дасьледаваньню Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыкі. Ён адкрыў усе Вялікія Антыльскія астравы — цэнтральную частку Багамаў, Малыя Антыльскія астравы, ад Дамінікі да Віргінскіх астравоў уключна, а таксама шэраг дробных астравоў у Карыбскім моры й востраў Трынідад ля берагоў Паўднёвай Амэрыкі. Калюмб за жыцьцё выправіўся ў тры падарожжы ў Новы Сьвет, падчас якіх адкрыў Малыя Антыльскія астравы ў 1493 годзе, Трынідад і паўночнае ўзьбярэжжа Паўднёвай Амэрыкі ў 1498 годзе, а таксама ўсходняе ўзьбярэжжа Цэнтральнай Амэрыкі ў 1502 годзе. Ён даваў імёны шматлікім геаграфічным аб’ектам, асабліва астравам, гэтыя імёны шырока ўжываюцца ў наш час. Напружаныя адносіны Калюмба з гішпанскай каронай і прызначанай каралямі каляніяльнай адміністрацыяй у Амэрыцы прывялі да ягонага арышту й выдаленьня з вострава Эспаньёлы ў 1500 годзе, а пазьней да зацяжных судовых справах аб разглядзе прывілеяў, якія ён і ягоныя спадчыньнікі патрабавалі ад кароны. Экспэдыцыі Калюмба распачалі пэрыяд дасьледаваньняў, заваяваньняў і калянізацыі, які доўжыўся стагодзьдзямі, цалкам ператвараючы Амэрыку. Зьмяненьні, якія адбыліся пасьля ягонага першага плаваньня, па сёньня зьмянілі аблічча Амэрыкі, а пэрыяд пражываньня людзей у Амэрыцы да ягонага прыезду называюць дакалюмбавай эпохай.

Спадчына Калюмба працягвае абмяркоўвацца. Ён быў шырока ўшанаваны на працягу шматлікіх стагодзьдзяў пасьля сваей сьмерці, але грамадзкія ўяўленьні зьмяніліся, калі апошнія навукоўцы надалі большае ўвагі негатыўным аспэктам ягонага жыцьця. Гэтак, Калюмб вядомы заняволеньнем карэннага насельніцтва ў імкненьні да атрыманьня золату й жорсткае падначаленьне яму народаў таіна, што прывяло амаль да поўнага іхняга выміраньня, а таксама абвінавачваньні ў тыраніі ў дачыненьні да гішпанскіх каляністаў. Тым ня менш, мноства славутасьцяў і ўстановаў Заходняга паўшар’я носяць ягонае імя, у тым ліку краіна Калюмбія.

Першаадкрывальнікам Амэрыкі Калюмба можна назваць з агаворкамі, бо яшчэ ў Сярэднія стагодзьдзі на тэрыторыі Паўночнай Амэрыкі бывалі эўрапейцы ў асобе ісьляндзкіх вікінгаў. Паколькі за межамі Скандынавіі зьвестак аб гэтых паходах не было, якраз экспэдыцыі Калюмба ўпершыню зрабілі зьвесткі аб землях на захадзе ўсеагульным здабыткам і паклалі пачатак калянізацыі Амэрыкі эўрапейцамі.

Падарожжы Калюмба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж 1492 і 1504 гадамі Хрыстафор Калюмб зладзіў чатыры навуковыя экспэдыцыі на загад гішпанскага караля.

Першае падарожжа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першае свае падарожжа Калюмб падрыхтаваў тры караблі — «Санта-Марыя» (флягман), «Пінта» й «Ніньня». Склад каманды быў усяго 90 чалавек. У выніку гэтае экспэдыцыі была «адкрыта» Амэрыка. Нага эўрапейца ўпершыню зрабіла крок на астравы Карыбскага мора — Хуанахані (Багамскія астравы), Эспаньёла (Гаіці), Хуана (Куба). Гэтым падарожжам пачалася экспансія Гішпаніі ў Новы Сьвет.

Другое падарожжа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калюмб пакінуў порт Кадыс 24 верасьня 1493 году. Ягоны флёт складаўся з 17 караблёў, якія перавозілі 1200 чалавек і прыпасы для стварэньня сталых калёніяў у Новым Сьвеце. Сярод людзей, хто выправіўся ў падарожжа, былі сьвятары, сяляне й жаўнеры, якія мусілі былі стаць новымі асаднікамі. Гэта адлюстроўвала новую палітыку стварэньня ня толькі «калёніяў эксплюатацыі», але й «калёніяў расьсяленьня», зь якіх можна было б пачынаць місіі, прысьвечаныя зьвяртаньню тубыльцаў да хрысьціянства[9].

Трэцяе падарожжа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адпаведнасьці з анатацыяй журнала Калюмба, зробленай Барталямэ дэ Ляс-Касасам, мэтай трэцяга падарожжа была праверка існаваньня кантынэнту, які як выказаўся партугальскі кароль Жуан II, разьмешчаны на паўднёвым захадзе ад Каба-Вэрдэ.

Чацьвертае падарожжа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хрыстафор Калюмб ўсё ж такі хацеў знайсьці новы шлях ад адкрытых ім земляў у Паўднёвую Азію, да крыніцы прысмакаў. Ён быў упэўнены, што такі шлях існуе, бо ён назіраў ля берагоў Кубы моцную марскую плынь, якая ідзе на захад праз Карыбскае мора. Кароль, у рэшце рэшт, даў Калюмбу дазвол на новую экспэдыцыю.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Christopher Columbus // National Library of Wales archives and manuscripts catalogue (анг.)
  2. ^ Christofer Columbus // Project Runeberg (анг.) — 1992.
  3. ^ Cristóbal Colón // Diccionario biográfico español (гішп.)Real Academia de la Historia, 2011.
  4. ^ Union List of Artist Names (анг.) — 2011.
  5. ^ а б в Каралеўская акадэмія гісторыі — 1738.
  6. ^ Encyclopædia Britannica (анг.)
  7. ^ Encyclopédie Larousse en ligne (фр.)
  8. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  9. ^ Baccus, M. Kazim (2000). «Utilization, Misuse, and Development of Human Resources in the Early West Indian Colonies». Wilfrid Laurier University Press. — С. 6—7. — ISBN 978-0-88920-982-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]