Крынічны код

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крынічны код на мове Python

Крынічны код, таксама выточны код і зыходны код (па-ангельску: source code) — набор інструкцыяў, напісаных на мове праграмаваньня высокага ўзроўню. Звычайна крынічны код праграмы знаходзіцца ў некалькіх тэкставых файлах. Тэрмін крынічны код часта выкарыстоўваюць для азначэньня часткі кампутарнай праграмы.

Крынічны код зьяўялецца зборам файлаў, якія, з дапамогай спэцыяльнае праграмы (кампілятара), можна пераўтварыць у машынны код, які можна выконваць на кампутары. Таксама праграмны крынічны код для некаторых моваў можна выконваць і без папярэдняй кампіляцыі, з дапамогай інтэрпрэтатара.