Перайсьці да зьместу

Чэмпіянат сьвету па шахматах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэмпіён сьвету Магнус Карлсэн

Чэмпіяна́т сьве́ту па ша́хматах — спаборніцтва па вызначэньні чэмпіёна сьвету ў шахматах. З 2014 року ладзіцца кожны цотны год. Дзейным чэмпіёнам пасьля перамогі ў 2023 року над расейцам Янам Няпомнячым зьяўляецца кітаец Дзін Ліжэнь. Ён двойчы абараняў свой тытул — у 2014 року з Анандам і 2016 року з расейцам Сяргеем Каракінам.

Першы афіцыйны чэмпіянат сьвету адбыўся ў 1886 року матчам двух наймацнейшых гульцоў Эўропы і ЗША — Ёганам Цукертортам і Вільгельмам Стэйніцам. Усутыч да 1946 року ўмовы спаборніцтва вызначаў чэмпіён. З 1948 турнір перайшоў пад кіраўніцтва Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі. У 1993 року адбыўся раскол, калі дзейны чэмпіён Гары Каспараў заснаваў Прафэсійную шахматную асацыяцыю ды пачаў ладзіць ейныя чэмпіянаты сьвету. У 2006 року адбылося ўзьяднаньне чэмпіёнаў абодвух вэрсіяў.

Удзел у чэмпіянаце сьвету адкрыты для ўсіх незалежна ад плоці ды ўзросту. Тым ня меней, існуюць яшчэ асобныя жаночы, моладзевы (да 20 гадоў) ды сталы (мужчыны ад 60-гадовага і жанчыны ад 50-гадовага веку) чэмпіянаты. Існуюць таксама чэмпіянаты зь меншым кантролем часу — чэмпіянат сьвету па шахматным рапідзе і чэмпіянат сьвету па шахматным бліцы, а таксама чэмпіянат сьвету па шахматах між кампутарамі.

Ідэя правядзеньня чэмпіянатаў сьвету зьявілася ў першай палове XIX стагодзьдзя, і нават фразай «чэмпіён сьвету» з 1845 року называлі розных моцных шахматыстаў. Аднак першы турнір, названы чэмпіянатам сьвету, адбыўся ў 1886 року між амэрыканскім аўстрыйцам Вільгельмам Стэйніцам і нямецкім палякам Ёганам Цукертортам. Да 1948 року пра правядзеньне чэмпіянатаў сьвету дамаўляліся прыватна чэмпіён і прэтэндэнт. Яны мусілі зьбіраць сродкі на правядзеньне турніру самастойна і з гэтай мэтай часта прымалі стаўкі на перамогу аднаго ці другога, таму чэмпіянаты ладзіліся нерэгулярна.

З 1948 року ФІДЭ ўвяла правілы правядзеньня чэмпіянатаў сьвету, якія выкарыстоўваліся дзеля рэгулярнай арганізацыі спаборніцтваў да 1993 року. Аднак у 1993 дзейны чэмпіён Гары Каспараў і прэтэндэнт Найджэл Шорт, незадаволеныя прыгатаваньнямі ФІДЭ, вырашылі заснаваць уласную арганізацыю ды ладзіць уласныя чэмпіянаты. Падзел працягваўся да аб’яднаўчага матчу ў 2006 року. Пасьля аб’яднаньня права правядзеньня чэмпіянатаў сьвету вярнулася да ФІДЭ, і яны пачалі праводзіцца штодвагады.

Неафіцыйныя наймацнейшыя гульцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
ІмяРокКраінаВек
Руй Лёпэс дэ Сэгура1559—1575Гішпанія Гішпанія29—45
Джаваньні Леанарда ды Бонак.1575 Нэапаль33
Паолё Боік.1575 Сыцылія47
Алесандра Сальвіёк.1600 Нэапальк.30
Джаакіна Грэкак.1620—1634 Нэапальк.20—34
Легаль дэ Кермюрк.1730—1755Каралеўства Францыя Францыяк.28—53
Франсуа-Андрэ Данікан Філідор1755—1795Каралеўства Францыя Францыя29—69
Аляксандар Дэшапэль1815—1821Сьцяг Францыі Францыя35—41
Люі-Шарль дэ Ля Бурданэ1821—1840Сьцяг Францыі Францыя26—45
Гоўард Стаўнтан1843—1851Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі й Ірляндыі Злучанае каралеўства33—41
Адольф Андэрсэн1851—1858Прусія (каралеўства) Прусія33—40
Пол Морфі1858—1862ЗША ЗША21—25
Адольф Андэрсэн1862—1866Прусія (каралеўства) Прусія44—48
Вільгельм Стэйніц1866—1886Аўстра-Вугоршчына Аўстра-Вугоршчына30—50
Ёган Цукерторт1878—1886Нямецкая імпэрыя Нямеччына36—44

Афіцыйныя чэмпіёны сьвету (1886—1993)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
ІмяРокКраінаВек
1Вільгельм Стэйніц1886—1894Аўстра-Вугоршчына Аўстра-Вугоршчына
ЗША ЗША
50—58
2Эмануэль Ляскер1894—1921 Нямеччына26—52
3Хасэ Рауль Капаблянка1921—1927Куба Куба33—39
4Аляксандар Алехін1927—1935Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Расеі Белая эміграцыя
35—43
5Макс Эйвэ1935—1937Нідэрлянды Нідэрлянды34—36
(4)Аляксандар Алехін1937—1946Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Расеі Белая эміграцыя
45—53
6Міхаіл Батвіньнік1948—1957СССР СССР37—46
7Васіль Смыслоў1957—1958СССР СССР36
(6)Міхаіл Батвіньнік1958—1960СССР СССР47—49
8Міхаіл Таль1960—1961СССР СССР24
(6)Міхаіл Батвіньнік1961—1963СССР СССР50—52
9Тыгран Петрасян1963—1969СССР СССР34—40
10Барыс Спаскі1969—1972СССР СССР32—35
11Бобі Фішэр1972—1975ЗША ЗША29—32
12Анатоль Карпаў1975—1985СССР СССР24—34
13Гары Каспараў1985—1993СССР СССР
Расея Расея
22—30

Чэмпіёны сьвету паводле вэрсіі ПША (1993—2006)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
ІмяРокКраінаВек
Гары Каспараў1993—2000Расея Расея30—37
Уладзімер Крамнік2000—2006Расея Расея25—31

Чэмпіёны сьвету паводле вэрсіі ФІДЭ (1993—2006)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Марка Ўкраіны, прысьвечаная перамозе Руслана Панамарова на чэмпіянаце сьвету-2002 паводле вэрсіі ФІДЭ
ІмяРокКраінаВек
Анатоль Карпаў1993—1999Расея Расея42—48
Аляксандар Халіфман1999—2000Расея Расея33
Вішванатан Ананд2000—2002Індыя Індыя31—33
Руслан Панамароў2002—2004Украіна Украіна19—21
Рустам Касімджанаў2004—2005Узбэкістан Узбэкістан25
Весялін Тапалаў2005—2006Баўгарыя Баўгарыя30

Аб’яднаныя чэмпіёны сьвету (з 2006)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
ІмяРокКраінаВек
14Уладзімер Крамнік2006—2007Расея Расея31—32
15Вішванатан Ананд2007—2013Індыя Індыя38—43
16Магнус Карлсэн2013 — цяперНарвэгія Нарвэгія22—27

Чэмпіёны паводле колькасьці перамог

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У ніжэйшай табліцы чэмпіёны сьвету прыведзеныя паводле колькасьці перамог на чэмпіянатах сьвету (для гэтай табліцы перамогай на чэмпіянаце сьвету лічыцца пасьпяховая абарона, нават у выпадку нічыйнага выніку). Асобна прыведзеныя вынікі для прызнаваных паводле абодвух вэрсіяў чэмпіёнаў.

ЧэмпіёнАгуламАб’яднаныяФІДЭПШАГадоўГадоў (аб’яднаныя)
Эмануэль Ляскер662727
Гары Каспараў642158
Анатоль Карпаў6331610
Міхаіл Батвіньнік551313
Вішванатан Ананд54186
Аляксандар Алехін441717
Вільгельм Стэйніц4488
Магнус Карлсэн3355
Уладзімер Крамнік31271
Тыгран Петрасян2266
Хасэ Рауль Капаблянка1166
Барыс Спаскі1133
Бобі Фішэр1133
Макс Эйвэ1122
Васіль Смыслоў1111
Міхаіл Таль1111
Руслан Панамароў1120
Аляксандар Халіфман1110
Рустам Касімджанаў1110
Весялін Тапалаў1110

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]