Вячаслаў Лаўскі
Вячаслаў Лаўскі (15 (27) лістапада 1900, в. Слачва, Наваградзкі павет — 1951, Інта, Комі АССР, ГУЛАГ) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1916 годзе ў бежанстве на Бабруйшчыне.
Зь вясны 1919 году браў удзел у арганізацыі на Ігуменшчыне беларускіх школаў. У 1920—1922 гадах вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі.
Навучаўся ў Праскім політэхнічным ўнівэрсытэце, які скончыў у 1929 годзе. Падчас вучобы ў Празе быў адным з кіраўнікоў студэнцкай філіі Беларускага сялянскага саюза й сэкцыі БСРГ, сакратаром скаўцкай арганізацыі «Беларускі Сакол». Адзін з заснавальнікаў ў жніўні 1924 годзе й старшыня з 11 лістападу 1927 году да 1930 году Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў (АБСА).[1][2] У 1925 годзе абраны сакратаром Рады БНР. Удзельнік 8-га кангрэсу Міжнаронай студэнцкай канфэрэнцыі ў Празе ў 1926 годзе.[3]
У выданьнях «Новы шлях», «Студэнцкая думка» надрукаваў шэраг апавяданьняў і артыкулаў.
Па вяртаньні на Бацькаўшчыну ў 1930—1934 гадах выкладчык матэматыкі ў Наваградзкай беларускай гімназіі.
Падчас Другой сусьветнай вайны браў удзел у працы Лідзкай філіі Беларускага нацыянальнага камітэту.
Пасьля вайны арыштаваны. Загінуў у канцлягэры.
Кнігапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Л. Леўскі. Гэтак было... // Наш шлях : часопіс. — 1922. — № 1. — С. 9—11.
- Л. Леўскі. Казка жыцьця. (Фантазія). // Наш шлях : часопіс. — 1922. — № 1. — С. 24—27.
- Л. Леўскі. Сярод праўды і фантазыі... // Наш шлях : часопіс. — 1922. — № 2—3. — С. 15—18.
- Л. Леўскі. Алеся. (З «Вясеньніх Казак») // Наш шлях : часопіс. — 1923. — № 4. — С. 23—25.
- Вячаслаў Лаўскі. Беларускі Сакол, яго мэты і арганізацыя. // Студэнская думка : часопіс. — 1924. — № 1. — С. 34—37.
- Вячаслаў Лаўскі. Беларускі Сакол, яго мэты і арганізацыя. (Працяг). // Студэнская думка : часопіс. — 1925. — № 2 (3). — С. 31—33.
- Вячаслаў Лаўскі. З жыцьця беларускага студэнства на чужыне. (Гістарычны нарыс). // Студэнская думка : часопіс. — 1928. — № 1 (8). — С. 21—24.
- Вячаслаў Лаўскі. Адозва старшыні Аб'яднаньня Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў. Прага, 2 студня 1928 г. // Студэнская думка : часопіс. — 1928. — № 1 (8). — С. 29.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Хроніка. З жыцьця АБСА. // Студэнская думка] : часопіс. — 1928. — № 1 (8). — С. 31.
- ^ Хроніка. Аб'яднаньне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў («АБСА»). // Студэнская думка : часопіс. — 1930. — № 3 (14). — С. 39—41.
- ^ Кароткі нарыс беларускага пытаньня = Sztab generalny. Krótki zarys zagadnienia białoruskiego. Warszawa, 31 stycznia 1928 r. / Пераклад з польскай, прадмова, рэдакцыя: Андрэй Вашкевіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Чарнякевіч. — Мінск: Логвінаў, І. П., 2008. — С. 314. — 396 с. — (Кнігарня Наша Ніва). — ISBN 978-985-6901-22-8
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ЛАЎСКІ Вячаслаў Якубавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Кароткі нарыс беларускага пытаньня = Sztab generalny. Krótki zarys zagadnienia białoruskiego. Warszawa, 31 stycznia 1928 r. / Пераклад з польскай, прадмова, рэдакцыя: Андрэй Вашкевіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Чарнякевіч. — Мінск: Логвінаў, І. П., 2008. — С. 314. — 396 с. — (Кнігарня Наша Ніва). — ISBN 978-985-6901-22-8
- Уладзімер Ляхоўскі. Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX— I-й палове XX ст. (да 1939г.). // навуковы рэдактар Сідарэвіч А. М. 2-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — С. 279, 281, 282, 408, 411, 414. — ISBN 978-5-00076-019-2.