Перайсьці да зьместу

Бітва пад Хацінам 1621 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бітва пад Хоцінам 1621 году»)
Бітва пад Хацінам
«Бітва пад Хацінам» (Юзэф Брант, 1867 год)
Дата: 2 верасьня — 9 кастрычніка 1621
Месца: каля Хаціна, Малдавія
Вынік: Перамога Рэчы Паспалітай[1]
Супернікі
Рэч Паспалітая
 Войска Запароскае
Сьцяг Асманскай імпэрыі Асманская імпэрыя
Камандуючыя
Вялікі гетман Ян Караль Хадкевіч
Рэгімэнтар Станіслаў Любамірскі
Каралеўскі прынц Уладзіслаў Ваза
Гетман Пётар Канонавіч-Сагайдачны
Сьцяг Асманскай імпэрыі Султан Асман II
Сьцяг Асманскай імпэрыі Вялікі візыр Ахрылі Хусэйн Паша
Кан-Тэмір
Джанібэк Герай
Колькасьць
50 000 — 60 000100 000 — 200 000
Страты
14 50042 000

Бітва пад Хацінам (2 верасьня — 9 кастрычніка 1621), бітва паміж войскам Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва (кам., адпаведна, Ян Хадкевіч (потым Станіслаў Любамірскі) й Пётар Сагайдачны; каля 58 тыс. ч.) і Атаманскай імпэрыі (кам. султан Асман II; каля 200 тыс. ч.) каля мястэчка Хацін у час вайны Рэчы Паспалітай і Турэччыны.

Войска Рэчы Паспалітай, колькасна значна слабейшае, трымала абарону ва ўмацаваным табары і вымусіла туркаў падпісаць перамір’е і спыніць вайну. Адна зь вядомых бітваў, дзе значны ўдзел узяла гусарыя.

Войска Рэчы Паспалітай складалася з рэгулярнага кантынгенту (28 тыс. ч.) пад камандай Яна Хадкевіча (пасьля яго сьмерці ад чумы 24 верасьня каманду ўзяў Станіслаў Любамірскі), да якога далучыўся кантынгент украінскага казацтва (30 тыс. ч.) пад камандай Пятра Сагайдачнага. Недалёка ад Хаціна над Днястром быў закладзены ўмацаваны табар, які загарадзіў дарогу турэцка-татарскаму войску. У складзе войска былі значныя сілы гусарыі (больш за 8 тыс. чалавек).

Турэцка-татарскае войска налічвала да 200 тыс. ч. (гэтая колькасьць, магчыма, перабольшаная).

Камандаваньне Рэчы Паспалітай прыняло тактыку абароны пяхотай на земляных валах табара, і контратакаў коньніцай, асабліва гусарыяй, пад агнявым прыкрыцьцём з валоў. Атаманскае войска раз за разам штурмавала табар, і некалькі разоў было блізкае да прарыву, як, напрыклад, пры штурме 7 верасьня, калі Хадкевіч асабіста павёў у контратаку тры гусарскія й адну райтарскую харугвы. Запасы ў табары вычэрпваліся, і расказваецца легенда, што ў дзень падпісаньня перамір’я ў табары не было ані харчу, ані фураж, і заставалася толькі адна бочка пораху.

  1. ^ Plokhy, Serhii, The Cossacks and religion in early modern Ukraine, (Oxford University Press, 2001), 93.
  • J. Cichowski, A. Szulczynski. Husaria. — Warszawa, WMON, 1977. — 267 с, іл.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бітва пад Хацінам 1621 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў