Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Народны Рух Украіны (па-ўкраінску : Народний Рух України ) — палітычная партыя сучаснай Украіны , а таксама назва аднайменнай грамадзкай арганізацыі. Лідэр партыі — Барыс Тарасюк . Адзін з папярэдніх кіраўнікоў — Вячаслаў Чарнавіл .
На выбарах ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1994 году партыя атрымала 27 мандатаў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны . На выбарах ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1998 году партыя атрымала 32 мандаты (9,4% галасоў) па партыйных сьпісах. Таксама прадстаўнікі партыі атрымалі перамогу ў 14 аднамандатных акругах. Партыя сфармавала другую па колькасьці фракцыю (пасьля Камуністычнай партыі Ўкраіны ) у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны . На выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2002 году, партыя прымала ўдзел у складзе выбарчага блёку Віктара Юшчанка «Наша Ўкраіна ». У 2006 годзе партыя прымала ўдзел у выбарах у складзе блёку «Наша Ўкраіна ». На выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2006 году блёк атрымаў 3 539 140 галасоў выбарцаў, або 13,95% (трэцяе месца)[ 1] . На датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2007 году партыя прымала ўдзел у складзе блёку «Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона ». Блёк атрымаў 3 301 282 галасы выбарцаў, або 14,15% (трэцяе месца)[ 2] . У Вярхоўнай Радзе блёк атрымаў 72 мандаты.
Парлямэнцкія Пазапарлямэнцкія Незарэгістраваныя