Мікі Маўс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мікі Маўс (анг. Mickey Mouse) — амэрыканскі мультыплікацыйны пэрсанаж у выглядзе антрапаморфнага мышаня, які атрымаў вядомасьць праз паказ 18 лістапада 1928 году ў мультфільме «Параходзік Вілі».

Першапачаткова яго паказвалі ў кароткамэтражным мультфільме «Вар’яцкі самалёт». Размаўляе высокім і тонкім голасам. Да 1946 году яго агучваў Ўолт Дыснэй, да 1977 году — Джым Макдональд, а да 2009 году — Ўэйн Олвайн. Часта суправаджаецца Дональдам і сабакам Плута, а таксама сяброўкай Міні. Сярод іншага, служыць пэрсанажам коміксаў, відэагульняў і забаўляльных паркаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]