Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Дзень у гісторыі/8 верасьня
Выгляд
Маю пытаньне да «Дня беларускае вайсковае славы». Ці гэта афіцыйна зацьверджанае сьвята? Калі не, то варта ўдакладніць зьмест тэксту альбо прыбраць згадку да лепшых часоў. --Jauhienij 00:43, 8 верасьня 2011 (EEST)
- Ня бачу прычынаў, каб прывязваць да сьвятаў нейкі афіцыйны статус (хіба, прыкладам, сьвяткаваньне Хэлоўіна які або Дня Сьв. Патрыка кімсьці рэгулюецца?). Для большасьці карыстальнікаў клясычнага правапісу гэты дзень, безумоўна, сьвята. --Казімер Ляхновіч 00:49, 8 верасьня 2011 (EEST)
- Вось і трэба ўдакладніць альбо пра прыхільнікаў клясычнага правапісу, альбо пра дэмакратычную супольнасьць і г.д. Сьвята не нацыянальнае, а лякальнае і, наколькі я зразумеў, мае статус прапановы. Безумоўна, трактаваньне ў Вікіпэдыі лякальнай прапановы як сьвята супярэчыць ВП:НПГ. Вікіпэдыя — не трыбуна. + хацелася б пабачыць вызначэньня дадзенага сьвята ў вартых даверу крыніцах: будзь-якіх друкаваных выданьнях альбо афіцыйных даведніках. --Jauhienij 00:58, 8 верасьня 2011 (EEST)
- Дзень беларускай вайсковай славы — на першай жа старонцы Радыё Свабода, Наша Ніва, Arche, Будьма, Народная Воля і г.д. Мяркую гэтага цалкам дастаткова, тым больш іншых беларускіх (у сэнсе ад беларусаў) прапановаў датычна падобнага сьвята ніколі не існавала. Што датычыцца ўдакладненьняў, то прасьцей стварыць артыкул, дзе апісаць існую сытуацыю. --Казімер Ляхновіч 01:09, 8 верасьня 2011 (EEST)
- Сапраўды, для згадкі пра сьвята крыніцаў дастаткова, аднак пераважна ўсе яны заангажаваныя + інфармацыя часта карэлюе па сайтах без значных адрозьненьняў. Мяркую, прыметнік «неафіцыйнае» вырашыць усе праблемы з ВП:НПГ, бо, як бачна, ні ў якіх аўтарытэтных выданьнях гэтае сьвята ня згадваецца. --Jauhienij 01:19, 8 верасьня 2011 (EEST)
- Перайшоў па вашай спасылцы і напаткаў: «Дзень беларускай вайсковай славы варта святкаваць 8 верасня ці 27 лістапада.». Гэта ўвогуле нельга прымаць за крыніцу ў даным праекце. --Jauhienij 01:24, 8 верасьня 2011 (EEST)
- Пазначыў. Наконт крыніцаў: Радыё Свабода 1, Радыё Свабода 2, Наша Ніва, Arche (артыкул у .pdf), Народная Воля. Памянёны артыкул А. Сідарэвіча я не глядзеў. --Казімер Ляхновіч 01:40, 8 верасьня 2011 (EEST)