Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/7 верасьня
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у ходзе Інфлянцкай вайны
1621 — перамога Рэчы Паспалітай над войскам Асманскай імпэрыі ў бітве пад Хоцінам
1764 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім
1822 — Бразылія абвясціла незалежнасьць ад Партугаліі
1911 — па падазрэньні ў выкраданьні «Моны Лізы» зь Люўру арыштаваны францускі паэт беларускага паходжаньня Гіём Апалінэр, ды быў праз пяць дзён адпушчаны
1939 — сёмы дзень II Сусьветнай вайны: капітуляцыя Вэстэрплятэ і пачатак абароны Візны; у Нямеччыне ўведзенае сьмяротнае пакараньне «за пагрозу абароннай моцы нямецкага народу»
1956 — першы выхад на поле будучае зоркі бразыльскага футболу Пэле (на выяве). Матч скончыўся перамогай клюбу «Сантус» зь лікам 7:1, адзін з галоў у браму «Карынтыянсу» забіў 16-гадовы дэбютант
1987 — адбыўся першы пасьляваенны візыт лідэра Ўсходняе Нямеччыны (ім стаў Эрых Гонэкер) у Фэдэратыўную Рэспубліку Нямеччына
Архіў · Сёньня 27 студзеня 2021 году · Абнавіць гэтую старонку