Львоўскі ўнівэрсытэт
Выгляд
| Львоўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Івана Франко | |
| Львівський національний університет імені Івана Франка | |
Галоўны корпус унівэрсытэту, 2009 год | |
| па-лацінску: Universitas Leopoliensis | |
| Дэвіз | Patria decori civibus educandis |
|---|---|
| Дэвіз па-беларуску | Дзеля праславленьня Радзімы ды выхаваньня грамадзянаў |
| Заснаваны | 1661 |
| Тып | грамадзкі |
| Рэктар | Уладзімер Мельнік[1] |
| Факультэтаў | 18 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Горад | Львоў |
| Краіна | Украіна |
| Былыя назвы | Унівэрсытэт Яна Казімера |
| Колеры | |
| Знаходзіцца ў складзе | Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][2] |
| Вэб-сайт | www.lnu.edu.ua |
Львоўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Івана Франко (па-ўкраінску: Львівський національний університет імені Івана Франка) — адзін з найбольш старых ва Ўсходняй Эўропе ды найстарэйшы ўнівэрсытэт ва Ўкраіне. Да 1939 году меў назву Ўнівэрсытэт Яна Казімера.
Заснаваны ў 1661 годзе, калі 20 студзеня польскі кароль і вялікі князь літоўскі Ян Казімер падпісаў дыплём, які надаваў езуіцкай калегіі ва Львове статус унівэрсытэту.
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біялягічны
- Геаграфічны
- Геалягічны
- Гістарычны
- Журналістыкі
- Іншаземных моваў
- Культуры ды мастацтва
- Міжнародных дачыненьняў
- Мэханіка-матэматычны
- Перадунівэрсытэцкай падрыхтоўкі
- Прыкладное матэматыкі ды інфарматыкі
- Фізычны
- Філялягічны
- Філязофскі
- Хімічны
- Эканамічны
- Электронікі
- Юрыдычны
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Казімеж Твардоўскі — польскі філёзаф і лёгік