Перайсьці да зьместу

Пэніцылін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выява будовы пэніцыліну

Бэнзыльпэніцылін (пэніцылін G (PCN G) або проста пэніцылін (PCN)) — бэнзылевы этэр 6-амінапэніцылянавай кісьлі. Антыбіётык, які атрымліваецца зь цьвільнага грыбу роду пэніцыліюму. У працэсе жыцьцядзейнасьці гэтых грыбоў сынтэзуюцца розныя віды пэніцыліну: адзін з найбольш актыўных у фармакалягічным пляне бэнзыльпэніцылін і іншыя віды пэніцыліну, якія адрозьніваюцца ад першага тым, што замест бэнзыльнай групы ўтрымліваюць іншыя радыкалы.

Як і іншыя β-ляктамы, пэніцылін ня толькі перашкаджае размнажэньню вузаў пракарыётаў, у тым ліку і цыянабактэрыяў, але таксама перашкаджае дзяленьню хляраплястаў імхоў. Але не аказвае ўплыву на дзяленьне плястыдаў найвышэйшых судзінкавых расьлінаў[1].

Пэніцылін зьяўляецца гістарычна важным прэпаратам, бо быў першым з такіх, які эфэктыўна выкарыстоўвалі ў барацьбе супраць шматлікіх раней сур’ёзных захворваньняў, як то пранцы і інфэкцыяў, выкліканых стафілакокамі і стрэптакокамі.

Гістарычныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэніцылін зьяўляецца першым антыбіётыкам, антымікробным прэпаратам, атрыманым з прадуктаў жыцьцядзейнасьці мікраарганізмаў. Ён быў вылучаны ў 1928 годзе Аляксандрам Флемінгам з штаму грыба віду Penicillium notatum на аснове выпадковага адкрыцьця: трапленьне ў культуру бактэрыяў цьвільнага грыба з навакольнага асяродзьдзя аказвае бактэрыцыднае ўзьдзеяньне на культуру бактэрыяў.

Пасьля нутрацягліцавага ўвядзеньня хутка ўсмоктваецца зь месца ін’екцыі. Шырока разьмяркоўваецца ў тканках і вадкасьцях арганізму. Бэнзыльпэніцылін добра пранікае праз пляцэнтарны бар’ер, ГЭБ пры запаленьні мазгавых абалонак. Выводзіцца з брулямі.

  1. ^ β-lactam antibiotics inhibit chloroplast division in a moss (Physcomitrella patens) but not in tomato (Lycopersicon esculentum) // Journal of Plant Physiology. — № 150 (1–2). — P. 137–140. — DOI:10.1016/S0176-1617(97)80193-9

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэніцылінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў