Перайсьці да зьместу

Луна-2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Месяц-2»)

«Луна-2» — першая савецкая аўтаматычная міжплянэтная станцыя (АМС), першы ў сьвеце апарат, дасягнуўшы паверхні Месяца. Гэта другі з апаратаў савецкай касьмічнай праграмы «Луна».

6 верасьня 1959 году зьдзейсьнена спроба запуску аўтаматычнай станцыі «Луна-2» у бок Месяца. Але спрацаваўшая аўтаматыка спыніла падрыхтоўку ракета-носьбіту Ўсход-Л да запуску. Ракета-носьбіт быў зьняты са стартавага стала й адпраўлены на тэхнічную пазыцыю. 12 верасьня 1959 году быў зроблены пасьпяховы пуск ракета-носьбіту «Усход-Л», які вывеў на траекторыю палёту да Месяца АМС «Луна-2». 14 верасьня 1959 году станцыя «Луна-2» упершыню ў сьвеце дасягнула паверхні Месяца ў раёне Мора Выразнасьці каля кратэраў Арыстыд, Архімэд і Аўталік. На паверхню Месяца дастаўлены вымпел з выявай герба СССР.

Апарат ня меў уласнай рухальнай устаноўкі. З навуковага абсталяваньня на ім былі зьмешчаны сцынтыляцыйныя лічыльнікі, лічыльнікі Гейгера, магнітамэтры, дэтэктары мікрамэтэарытаў. Адным з асноўных навуковых дасягненьняў місіі было прамое вымярэньне сонечнага ветру.