Перайсьці да зьместу

Гугл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Google»)

Каардынаты: 37°25′20″ пн. ш. 122°5′4″ у. д. / 37.42222° пн. ш. 122.08444° у. д. / 37.42222; 122.08444

«Гугл»
анг. Google
Выява лягатыпу
Тып публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: GOOG
Дэвіз Don't be evil
Заснаваная 4 верасьня 1998 (27 гадоў таму)[1]
Заснавальнікі Лэры Пэйдж, Сяргей Брын
Краіна
Разьмяшчэньне Гуглплекс, Маўнтын-Вію, штат Каліфорнія, ЗША
Ключавыя фігуры Сундар Пічаі (генэральны дырэктар)[4]
Галіна Інтэрнэт, ПЗ, рэкляма
Прадукцыя Google search, Gmail, YouTube і іншыя
Абарачэньне $66 млрд (2014)
Апэрацыйны прыбытак $16,5 млрд (2014)
Чысты прыбытак $14,4 млрд (2014)
Лік супрацоўнікаў 57 148 (2015)
Матчына кампанія «Альфабэт»
Даччыныя кампаніі Адмоб[d], Ютуб[d][5], Ўэйз[d], Блоггер, Гладкі ўваход[d], Бостанская дынаміка[d], Бамп[d], Глыбокі розум Гугла[d], ЎІММ Адзін[d], VirusTotal, X Development[d], Матарола Мабільнасьць[d], Google.org[d], Крама Гугла[d], Гугл Кітаю[d], ІТА апраграмаванье[d], Выява Амэрыкі[d], ФідБёрнэр[d], Гняздо Гугла[d], Нэатанічнае апраграмаваньне[d], Вяршынны струмень[d], dMarc Broadcasting[d], Google Workspace, Хмарная плятформа Гуглу[d], GV[d], Эндаксон[d], GoogleLLC[d], BufferBox[d], Google (Switzerland)[d], Google (Ireland)[d], Google Canada[d], Голас Гугла[d], Ўэймо[d], Гняздо Гугла[d], Рэкляма Гугла, Urchin Software Corporation[d], Google Poland[d], Fitbit Inc.[d][6], Google Open Source[d], Planetary Ventures[d] і Google Japan G.K.[d]

«Гугл»[7][8][9][10] (або Ґуґл) — амэрыканская карпарацыя, якая мае самую папулярную (84,91%[11]) у сьвеце пошукавую сыстэму Google.

Акрамя інтэрнэт-пошуку, займае першыя пазыцыі ў такіх галінах, як: электронная пошта, спадарожнікавыя мапы, прылады для арганізацыяў і відэа-гостынг. Акрамя гэтага, былі разробленыя браўзэр з адкрытым зыходным кодам і мабільная апэрацыйная сыстэма. Прадпрыемства абвясьціла сваёй галоўнай місіяй «упарадкаваць усю інфармацыю і зрабіць яе лёгка дасяжнай і карыснай». Таксама мае неафіцыйны дэвіз Don't be evil, які быў прапанаваны Полам Бакхайтам, вынаходчыкам Gmail. Прадпрыемства крытыкавалі ў пытаньнях скрыцьця асабістае інфармацыі, аўтарскага права ці цэнзуры[12].

На 2016 г. «Гугл» меў 84 сядзібы ў 50 краінах:

  1. Азія (19 у 12 краінах) — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (Дубай), Ізраіль (Тэль-Авіў, Хайфа), Індыя (Бангалор, Кондапур(en), Мумбаі, Сілохэра(en)), Карэя (Сэул), Кітай (Ганконг, Гуанчжоў, Пэкін, Шанхай), Малайзія (Куала Лумпур), Сынгапур, Тайвань (Тайбэй), Тайлянд (Бангкок), Турэччына (Стамбул), Эгіпет (Новы Каір(en)), Японія (Токіё);
  2. Акіянія (2 у 2 краінах) — Аўстралія (Пірмонт(en) — раён Сыднэя), Новая Зэляндыя (Оклэнд);
  3. Афрыка (6 у 6 краінах) — Гана (Акра), Кенія (Найробі), Нігерыя (Лагас), Паўднёвая Афрыка (Яганэсбург), Сэнэгал (Дакар), Уганда (Кампала);
  4. Лацінская Амэрыка (6 у 5 краінах) — Аргентына (Буэнас-Айрэс), Бразылія (Бэлу-Арызонці, Сан-Паўлу), Калюмбія (Багата), Мэксыка (Мэхіка), Чылі (Лас-Кондэс(en) — раён Сант’яга-дэ-Чылі);
  5. Паўночная Амэрыка (27 у ЗША і Канадзе, у тым ліку 24 ў ЗША: Атланта, Бірмінгэм(en), Болдэр(en), Вашынгтон, Кембрыдж, Кэрклэнд(en), Лос-Анджэлес (2 офісы: 1 у цэнтры гораду, другі ў раёне Плая-Віста(en)), Маўнтын-Вію, Маямі Мэдысан, Нью-Ёрк, Остын, Пітсбург, Рэстан(en), Сан-Бруна(en), Сан-Дыега, Сан-Францыска, Санівэйл(en), Сіетл, Чыкага, Чэпэл-Гіл(en), Эн-Арбэр(en), Эрвайн), Канада (Кітчэнэр, Манрэаль, Таронта);
  6. Эўропа (25 у 17 краінах) — Ангельшчына (4: 3 офісы ў Лёндане і 1 у Манчэстэры), Аўстрыя (Вена), Бэльгія (Брусэль), Грэцыя (Атэны), Гішпанія (Мадрыд), Данія (Капэнгаген, Оргус), Ірляндыя (Дублін), Італія (Мілян), Нарвэгія (Осьлё), Нідэрлянды (Амстэрдам), Нямеччына (Бэрлін, Гамбург, Мюнхэн), Партугалія (Лісабон), Польшча (Варшава, Кракаў, Уроцлаў), Расея (Масква, Санкт-Пецярбург), Славаччына (Браціслава), Украіна (Кіеў), Фінляндыя (Хэльсынкі), Францыя (Парыж), Чэхія (Прага), Швайцарыя (Цюрых), Швэцыя (Стакгольм)[13].

Слова «Google» — гэта памылковае напісаньне слова «googol», якое ёсьць назвай лічбы 10100, то бок, лічбы, якая складаецца з адзінкі і ста нулёў. У 2006 годзе, калі «гугл» замацаваўся ў звычайным жыцьці, дзеяслоў «google» (па-беларуску: гугліць) быў дададзены ў слоўнікі Калегіяльны слоўнік Мэрыям-Ўэбстэра і Оксфардзкі ангельскі слоўнік з тлумачэньнем «карыстацца пошукавай сыстэмай "Гугл" для пошуку інфармацыі ў сеціве».[14] У Беларусі, напрыклад, дзеяслоў ужываецца з сэнсам «шукаць», і тлумачыцца, як неабавязкова ў «Гугл».

Выгляд «Гугла» у 1998 годзе
Адзін зь першых сэрвэрных клястэраў «Гугл» быў складзены з таннага наладкаваньня і мусіў быць устойлівым да праблемаў

«Гугл» быў распачаты ў студзені 1996 году Лэры Пэйджам як дасьледніцкі праект, да якога хутка далучыўся Сяргей Брын. Яны былі асьпірантамі Стэнфардзкага ўнівэрсытэту ў Каліфорніі.[15] Яны меркавалі, што пошукавы рухавік, які вымярае ня колькасьць трапленьняў запыту на старонцы, а зносіны паміж імі, будзе адлюстроўваць больш рэлевантныя вынікі пошуку.[16] Першапачатковай назвай рухавіка была «BackRub» (ад словаў back і rub, па-ангельску: назад і церці). Гэтым чынам было падкрэсьлена, што рухавік правярае адваротныя спасылкі, каб вылічыць важнасьць старонкі.[17][18] Дагэтуль падобны прынцып выкарыстоўваў пошукавы рухавік Rankdex.[19]

Ідэя, што старонкі зь вялікай колькасьцю спасылак на сябе зь іншых рэлевантных старонак будуць таксама рэлевантнымі, палягла ў асьпіранцкую працу Пэйджа і Брына і была правераная на практыцы. Першапачаткова, рухавік разьмяшчаўся на сайце Стэнфардзкага ўнівэрсытэту і меў дамэн google.stanford.edu. Дамэннае імя google.com было зарэгістраванае 15 верасьня 1997 году,[20] а кампанія Google Inc. — 4 верасьня 1998,[1] у гаражы сяброў у Мэнла-Парк, Каліфорнія. Стартавы капітал для новай кампаніі склаў $1,1 мільён, у тым ліку чэк у $100 000 ад Эндзі Бэхтальшайма, сузаснавальніка Sun Microsystems[15].

Брын і Пэйдж абодва былі супраць бізнэс-мадэлі, пабудаванай вакол прыбытку ў першую чаргу ад рэклямы, бо ў той час яны яшчэ рабілі дасьледвальніцкую працу. Але потым яны зьмянілі сваё рашэньне, зьмясьціўшы на старонках з вынікамі невялічкія тэкставыя паведамленьні[21].

У сакавіку 1999-га кампанія пераехала ў офіс у Пэлоў-Эльта, дзе разьмяшчаюцца і другія кампаніі Сыліконавай даліны.[22] Калі кампаніі стала не хапаць яшчэ двух месцаў, у 2003-м годзе «Гугл» арэндаваў у Silicon Graphics (SGI) комплекс у Маўнтын-Вію, Каліфорнія па адрасе 1600 Amphitheatre Parkway.[23] «Гугл» пераўтварыў гэты комплекс у сваю штаб-кватэру, а ў 2006-м выкупіла ўсю нерухомасьць у SGI за $319 мільёнаў.[24]

Пошукавы рухавік хутка атрымаў вялікую колькасьць карыстальнікаў за якасьць пошукавых вынікаў і просты, аскетытычны дызайн.[25] У 2000 годзе «Гугл» пачаў прапаноўваць рэклямныя паведамленьні, зьвязаныя з пэўнымі ключавымі словамі ў запытах.[15] Гэта былі простыя тэкставыя аб’явы, таму яны не перашкаджалі агульнаму стылю старонак і не запавольвалі загрузку старонак.[15] Пазьней на гэтай аснове быў прапанаваны сэрвіс кантэкстнае рэклямы Google AdWords.

У 2001 годзе кіраўніком «Гугла» стаў Эрык Шміт.

4 верасьня 2001 году быў зарэгістраваны патэнт, які апісваў працу PageRank. Патэнт быў афіцыйна зарэгістраваны на імя Стэнфардзкага ўнівэрсытэту, вынаходнікам значыўся Лэры Пэйдж.[26]

У 2006 годзе «Гугл» адчыніў офіс у Кракаве, што было выклікана вялізным інтэлектуальным патэнцыялам гораду. Офіс разьмяшчаўся ў маленькім будынку на Рынкавай плошчы гораду[27].

На 31 сакавіка 2009 году, кампанія мела 19 768 штатных супрацоўнікаў. Кампанія трымала тысячы сэрвэраў у некалькіх краінах на кожным мацерыку, якія апрацоўвалі мільёны запытаў кожны дзень і індэксуюць каля 1 пэтабайту дадзеных кожную гадзіну[28].

У чэрвені 2010 году «Гугл» афіцыйна адчыніў невялікі офіс у Кіеве, хоць фактычна ён працаваў з 2006 году[29].

У чэрвені 2011 году адчыніўся офіс «Гугла» ў Браціславе[30]. У лютым 2015 году адчыніўся офіс кампаніі ў Будапэшце[31]. У сакавіку 2015 году быў зачынены офіс у Кракаве, як мяркуецца, з-за немагчымасьці разьмяшчэньня вялікай колькасьці супрацоўнікаў у цэнтры гораду. Інжынэрам было прапанавана пераехаць у іншыя офісы Google, у тым ліку ў Варшаве[27]. У жніўні 2015 году зачыніўся офіс у Санкт-Пецярбургу, супрацоўнікі вывезеныя ў Швайцарыю, ЗША ды Нямеччыну[32].

Фінансаваньне і IPO

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы чэк на $100 000 быў дадзены яшчэ не існаваўшай карпарацыі Эндзі Бэхтальшаймам, сузаснавальнікам Sun Microsystems, у жніўні 1998 году.[33]

На 7 чэрвеня 1999 году было залучана ўжо каля $25 мільёнаў.[34] Асноўнымі фундатарамі былі Kleiner Perkins Caufield & Byers і Sequoia Capital.[33]

IPO адбылося 19 жніўня 2004 году. Было прапанавана 19 605 052 акцыі па кошце $85 кожная.[35][36] Зь іх 14 142 135 (спасылка на іррацыянальны лік √2 ≈ 1.4142135) былі падтрыманыя Google, а астатнія 5 462 917 — ужо існымі акцыянэрамі. У выніку рынкавая капіталізацыя кампаніі склала больш за $23 мільярда.[37]

На фондавай біржы NASDAQ паперы гандлююцца пад тыкерам GOOG, на Лёнданскай фондавай біржы — пад тыкерам GGEA.

З 2001 году «Гугл» набыў пэўную колькасьць праектаў, у большасьці выпадкаў — старт-апы.

У 2004 каманія набыла Keyhole, Inc.,[38] якая распрацавала праграму Earth Viewer, перанайменаваную ў 2005 годзе ў Google Earth.

У канцы 2006-га за $1.65 мільярдаў быў набыты YouTube.[39]

5 жніўня 2009 году «Гугл» за $106.5 мільёнаў набыў стваральніка відэа-арыентаванага ПЗ On2 Technologies. Гэта было першае набыцьцё публічнае кампаніі ў гісторыі Google.[40]

Прадукты і тэхналёгіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Gmail — бескаштоўны сеціўны, POP3- і IMAP-сэрвіс электроннай пошты, створаны Google. У Нямеччыне і Вялікабрытаніі афіцыйна завецца Google Mail.

З 1 красавіка 2004 году прадукт стаў даступны ў стадыі бэта-тэставаньня і толькі па запрашэньнях. Рэгістрацыя па запрашэньнях была скасаваная 7 лютага 2007 году, а 7 ліпеня 2009 разам зь іншымі сэрвісамі з Google Apps — пазбаўлены статусу бэта-вэрсіі.

Прапановаю ў 1 ГБ прасторы «Гугл» падняў плянку для стандартнае прасторы на бескаштоўных паштовых сэрвэрах (на той час прапанавалася ў большасьці выпадкаў 2—4 мэгабайты). Інтэрфэйс Gmail арыентаваны на камфортны пошук інфармацыі ў прасторы карыстальніка, а выгляд перапіскі больш падобны да інтэрнэт-форуму ці нават эха-канфэрэнцыі. Gmail таксама зьяўляецца яскравым прыкладам выкарыстаньня Ajax-тэхналёгіяў.

лога з малюнкам Напалеона Орды «Палац Чацвярцінскіх у Горадні», 11 лютага 2010

26 жніўня 2008 г. он-лайн-перакладнік Google Translate папоўніўся магчымасьцю перакладаць зь 50 моваў на беларускую і наадварот зь беларускай мовы на 50 іншых[41]. У сьнежні 2008 г. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пастанавіў скасаваць улік дамэна google.by староньнімі людзьмі, што дазволіла «Гугл» паставіць гэты дамэн на ўлік у сваёй уласнасьці ў студзені 2009 году. Цягам лютага адбыўся пуск сайту «Гугл» у беларускім нацыянальным дамэне[42]. 11 лютага 2010 году на пошукавым сэрсісе быў зьмешчаны лога з малюнка Напалеона Орды «Палац Чацьвярцінскіх у Горадні»[43].

  1. ^ а б Incorporation document, архіўная копія ад 8 траўня 2008 году  (анг.)
  2. ^ анляйнавая калекцыя Музэю сучаснага мастацтва (анг.)
  3. ^ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/google?rid=03181945560-59
  4. ^ Чаму праграмістаў-жанчын менш, чым мужчын?
  5. ^ http://www.theage.com.au/news/Busness/Google-closes-A2b-YouTube-deal/2006/11/14/1163266548827.html
  6. ^ https://blog.google/products/devices-services/fitbit-acquisition/
  7. ^ Віталь Цыганкоў. «Гугл» і фільтрацыя вынікаў у Кітаі – дыскусіі не спыняюцца // Беларуская служба Радыё «Свабода», 14 лютага 2006 г. Праверана 9 верасьня 2025 г.
  8. ^ Папярэднія вынікі першага года працы падатку на «Гугл» у Беларусі // Белтэлерадыёкампанія, 2 студзеня 2019 г. Праверана 9 верасьня 2025 г.
  9. ^ «Гугл» нарабіў панікі ў Польшчы, памылкова абвесціўшы навагоднюю дэвальвацыю злотага на 33% // Партал «Наша ніва», 2 студзеня 2024 г. Праверана 9 верасьня 2025 г.
  10. ^ Улады абвінавацілі “Гугл” у “інфармацыйных правакацыях супраць прэзідэнцкіх выбараў” // Інфармагенцтва «Позірк», 27 студзеня 2025 г. Праверана 9 верасьня 2025 г.
  11. ^ Па дадзеных кампаніі Net Applications у лістападзе 2009 году доля «Гугла» на рынку складала 84,91%, Yahoo — 6,22%, Baidu — 3,28%, Bing — 3,26%, Ask — 0,58%, AOL — 0,49%
  12. ^ https://arstechnica.com/gadgets/2021/01/google-play-bans-open-source-matrix-client-element-citing-abusive-content/
  13. ^ Мясьціны Гугл // Гугл, жнівень 2015 г. Праверана 2 верасьня 2015 г.
  14. ^ Harris, Scott D. Dictionary adds verb: to google. Архіўная копія з ад 15.07.2006. San Jose Mercury News. 7 ліпеня 2006  (анг.)
  15. ^ а б в г Google Milestones Google Corporate Information  (анг.)
  16. ^ «The PageRank Citation Ranking: Bringing Order to the Web». Stanford InfoLab Publication Server  (анг.)
  17. ^ Джон Бэтэл, «The Birth of Google» Wired Magazine, жнівень 2005 году  (анг.)
  18. ^ «9 People, Places & Things That Changed Their Names» Mental Floss  (анг.)
  19. ^ Yanhong Li, «Toward a qualitative search engine» Internet Computing, IEEE  (анг.)
  20. ^ WHOIS — google.com  (анг.)
  21. ^ Stross, Randall, Planet Google: One Company’s Audacious Plan to Organize Everything We Know, New York Free Press, верасень 2008. ISBN 978-1-4165-4691-7 стст. 3-4  (анг.)
  22. ^ A building blessed with tech success CNET News  (анг.)
  23. ^ Google’s movin' on up CNET News  (анг.)
  24. ^ Google to buy headquarters building from Silicon Graphics Silicon Valley / San Jose Business Journal  (анг.)
  25. ^ Is Google good for you? BBC News  (анг.)
  26. ^ Method for node ranking in a linked database European Patent Office  (анг.)
  27. ^ а б Michiel van Blommestein (4 сакавіка 2015) Google to close Krakow office?. ZDNet.
  28. ^ «Why Is Obama’s Top Antitrust Cop Gunning for Google?» Wired Magazine. 20 ліпеня 2009  (анг.)
  29. ^ Google відкрив офіс в Україні (укр.). TCH.ua (23 чэрвеня 2010).
  30. ^ Google opens office in Slovakia. spectator.sme.sk (27 чэрвеня 2011).
  31. ^ Google new office in Hungary (анг.). Business Insider.
  32. ^ Светлана Афонина (15 кастрычніка 2015) Google ушел из Петербурга, закрыв центр разработок (рас.). ТАСС.
  33. ^ а б For early Googlers, key word is $$$ San Francisco Chronicle  (анг.)
  34. ^ Google Receives $25 Million in Equity Funding, прэс-рэліз Google  (анг.)
  35. ^ Google: Whiz Kids or Naughty Boys? Business Week  (анг.)
  36. ^ Annual Report Google Investor Relations  (анг.)
  37. ^ Google’s IPO: Grate Expectations Washington Post  (анг.)
  38. ^ Google press announcement: Google acquires Keyhole, Inc  (анг.)
  39. ^ Google to buy YouTube for $1.65 billion CNN  (анг.)
  40. ^ Google to Acquire On2 Technologies  (анг.)
  41. ^ Адэля Дубавец. Цяжкасьці перакладу // Беларускія навіны, 27 жніўня 2008 г. Праверана 2 верасьня 2015 г.
  42. ^ ElectroName. Google адсудзіў дамен google.by // Хартыя’97, 17 лютага 2009 г. Праверана 2 верасьня 2015 г.
  43. ^ «Google» павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды // Эўрарадыё, 11 лютага 2010 г. Праверана 2 верасьня 2015 г.
  • Джон Бэтэл. Поиск. Как компания Google и ее конкуренты переписали законы бизнеса и изменили нашу культуру. Добрая книга. ISBN 5-98124-130-6
  • Дэвід Вайз, Марк Мэлсыд. Google. Прорыв в духе времени. ЭКСМО. ISBN 978-5-699-21038-1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуглсховішча мультымэдыйных матэрыялаў