Гук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рэактыўны самалёт F/A-18, які пераадольвае гукавы бар’ер. Белае воблака — сьціснутыя кроплі вады, якія, як лічыцца, узьнікаюць ад зьніжэньня ціску паветра вакол самалёта

Гук — фізычная зьява, якая выклікаецца вагальнымі рухамі часьцінак асяродзьдзя, звычайна паветра, якую мы ўспрымаем слыхам. Мэханічныя вібрацыі, якія атаясамліваюцца з гукам, могуць распаўсюджвацца ва ўсіх формах рэчыва: газах, вадкасьці, цьвёрдых целах і ў плязьме. Гук ня можа ісьці праз вакуўм. Лічыцца, што чалавечы слых успрымае гукі з частасьцю паміж 16 Гц і 20 кГц. Верхняя мяжа звычайна зьмяншаецца з узростам. Гук з частасьцю большай за 20 кГц завецца ультрагукам.

Распаўсюджваньне гуку ў асяродзьдзі носіць характар пругкіх хваляў. Як і ўсялякая хваля, гуку ўласьціва амплітуда, хуткасьць і частасьць. Вывучэньнем гуку займаецца навука акустыка.

Утварэньне гукаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гукі мовы чалавека ўтвараюцца ў выніку складанай работы моўнага апарату. Да яго органаў адносяцца лёгкія, гартань, глотка, галасавыя зьвязкі, цьвёрдае і мяккае паднябеньне, губы, поласьць носа і поласьць рота, язык і зубы.

Клясыфікацыя гукаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Галосныя — гукі, якія вымаўляюцца пры ўдзеле голасу.
  • Зычныя — гукі, якія складаюцца з шуму або з голасу і шуму.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гуксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Sound Encyclopædia Britannica