Янка Філістовіч
Янка Філістовіч лац. Janka Filistovič | |
Дата нараджэньня | 14 студзеня 1926 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 1953[a] |
Месца сьмерці | турма МДБ, Менск, БССР |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Сябра ў | Рада Беларускай Народнай Рэспублікі |
Я́нка Андрэ́евіч Філісто́віч (14 студзеня 1926, Паняцічы — вясна[a] 1953) — удзельнік антысавецкага падпольнага руху.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1943 годзе быў мабілізаваны ў 13-ы Беларускі батальён. Паводле інфармацыі, якая выявілася ў сьледзтве, мог удзельнічаць у апэрацыях па ліквідацыі партызанаў і гета ў Глыбокім ды ў Менску, чаго аднак сам Філістовіч не прызнаў (паводле іншай гіпотэзы, адказнасьць за гэтыя справы носіць іншая асоба з гэтым жа прозьвішчам)[1]. Пасьля вайны жыў у эміграцыі. Навучаўся ў парыскай Сарбоне ды ў Лювэнскім унівэрсытэце. Удзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі — выдаваў часопіс «Моладзь», быў сябрам Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі ў Францыі. 11 сакавіка 1951 году стаў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
У жніўні 1951 году, згодна з прапановай Барыса Рагулі, рыхтаўваўся да пераходу на тэрыторыю БССР, каб разгарнуць там актыўную нацыяналістычную работу. Скочыў курс разьведвальнай дзейнасьці ў амэрыканскай разьведшколе ў Баварыі. 9 верасьня 1951 году дэсантаваўся амэрыканскім самалётам паблізу вёскі Паняцічы. Жыў сярод сваякоў і знаёмых, агітаваў, а таксама зьбіраў інфармацыю аб дысьлякацыі савецкіх войскаў. У траўні 1952 году ўзначаліў групу людзей, што хаваліся ў лесе ля вёскі Самалі[2]. Група пад ягоным кіраўніцтвам напала на друкарню МТС у мястэчку Вязынь, а таксама напала на двух савецкіх агентаў. Аднак ужо ў верасьні група Філістовіча была разьбітая адмысловай апэрацыяй войскаў бясьпекі. Яе лідэр быў схоплены ля вёскі Ярмолічы ў выніку здрады. Пасьля працэсу Філістовіч быў засуджаны ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі да сьмяротнага пакараньня праз расстрэл.
Асобе Янкі Філістовіча былі прысьвечаныя: кніжка Аляксандра Лукашука «Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста»[1], а таксама дакумэнтальны фільм Людмілы Клінцовай «Шпіён з‑пад Вілейкі» (АНТ, 2010)[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Лицкевич О. «Рух зусім незалежніцкі…» // Беларуская думка. — 2009. — № 8. — С. 74—81. (рас.)
- ^ Ст. Галковский. Контрразведчик // Беларусь сегодня, №81, 2014
- ^ Зміцер Панкавец, На АНТ нейтральны фільм пра Янку Філістовіча // Наша Ніва, 26 лютага 2010
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юрась Думбляўскас. Філістовіч Янка // Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944—1956. Мн.: Архіў найноўшае гісторыі, 1999. ISBN 985-6374-07-3.
- ФІЛІСТОВІЧ Янка // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Польскай рэспубліцы (1918—1939)
- Нарадзіліся ў Вялейскім раёне
- Удзельнікі Другой сусьветнай вайны
- Дзеячы беларускай эміграцыі
- Палітыкі БНР
- Удзельнікі антысавецкага падпольнага руху ў Беларусі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Менску
- Расстраляныя
- Вязьні «Амэрыканкі»