Кампутар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падставовыя кампанэнты пэрсанальнага кампутара:
1) манітор
2) мацярынская плата (EPU)
3) працэсар (CPU)
4) апэратыўная памяць (RAM)
5) карта пашырэньня
6) блёк сілкаваньня
7) CD/DVD-ROM (аптычны прывад)
8) цьвёрды дыск (HDD)
9) кампутарная мыш
10) клявіятура
11) графічная карта.

Кампу́тар — вылічальная машына для апрацоўкі зьвестак, паводле зададзеных інструкцыяў. Сучасны кампутар складаецца з абсталяваньня, якое ўяўляе фізычныя часткі кампутара, як то працэсар, клявіятура, манітор і гэтак далей, і праграмнага забесьпячэньня, як то апэрацыйнай сыстэмы і прыкладньняў).

Кампутары маюць некалькі фізычных формаў. Першыя прылады, якія нагадваюць сучасны кампутар, зьявіліся ў сярэдзіне XX стагодзьдзя, прыкладна ў 1940—1945 гады, аднак машыны, падобныя на кампутары, існавалі і раней. Першыя электронныя кампутары мелі памер вялікіх памяшканьняў, спажывалі электрычнай энэргіі як некалькі сотняў сучасных пэрсанальных кампутараў.

У цяперашні час кампутары выкарыстоўваюцца практычна ва ўсіх абласьцях чалавечай дзейнасьці.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова кампутар мае паходжаньне ад ангельскага to compute, computer, якія перакладаюцца як «вылічваць», «вылічальнік» (ангельскае слова ў сваю чаргу паходзіць з лацінскага computo — «вылічваю»). Першапачаткова ангельскае слова тлумачылі як чалавека, які робіць арытмэтычныя вылічваньні з дапамогай ці без мэханічных прыладаў. Потым ужо слова тлумачылі як самі прылады, але ж у сучасных кампутарах трываюць і іншыя працэсы акрамя вылічваньняў.

Упершыню тлумачэньне слова «кампутар» зьявілася ў 1897 годзе ў Оксфардзкім ангельскім слоўніку. Тады слова тлумачылася як мэханічная прылада, але ў 1946 годзе ў слоўніку былі зьмешчаны дадаткі, якія дазвалялі абасобіць паняцьця лічбовага, аналягавага й электроннага кампутараў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некампутарнае пакаленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]