Андрэй Мрый
Андрэй Мрый лац. Andrej Mryj | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Андрэй Антонавіч Шашалевіч |
Нарадзіўся | 1 (13) верасьня 1893 в. Палуж, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 8 кастрычніка 1943 (50 гадоў) Мурманская вобласьць, РСФСР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1924 |
Значныя творы | Запіскі Самсона Самасуя |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org | |
Андрэ́й Мрый (сапраўднае імя Андрэ́й Анто́навіч Шашалевіч; 13 верасьня 1893 — 8 кастрычніка 1943) — беларускі празаік, журналіст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 13 верасьня 1893 году ў вёсцы Палуж, паводле іншых зьвестак у вёсцы Доўгавічы Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні, цяпер Краснапольскі раён. Брат драматурга Васіля Шашалевіча. Зь сям’і валаснога пісара Антона Дзяменцевіча Шашалевіча і Ефрасіньні Фамінічны[1]. У сям’і было пяцёра дзяцей: Антаніна, Андрэй, Настасься[a], Васіль, Аксіньня[3]. Бацька пісьменьніка памёр у 1902 годзе[4] і маці засталася адна зь пяцьцю дзецьмі (малодшай дачцэ было 2 гады). Маці рабіла ўсё, каб вывучыць дзяцей[5]. Маленькі Андрэй рана палюбіў музыку, навучыўся граць на віялянчэлі і разам з братам ня раз даваў канцэрты для аднавяскоўцаў[4]. Васіль Шашалевіч, брат Андрэя, вядомы беларускі драматург, аўтар шэрагу арыгінальных, сьмелых па задуме п’есаў, падзяліў трагічны лёс брата, быў асуджаны ў 1936 годзе і загінуў у ГУЛАГу [3] ў 1941 годзе, зажыва згарэў у Томасінглягеры[6].
Скончыў духоўную вучэльню і Магілёўскую духоўную сэмінарыю (1914). Працягваў вучобу ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. З трэцяга курсу (1916) мабілізаваны ў школу прапаршчыкаў. Праз 4 месяцы адпраўлены на фронт у 94 Енісейскі полк. З 1918 да 1921 год у Чырвонай арміі, камандзір 345 роты 14 палка. Аднак ягоная вайсковая кар’ера даволі хутка скончылася. Мрый захварэў на тыф і пасьля хваробы быў накіраваны на Заходні фронт, адкуль у 1921 годзе быў дэмабілізаваны[6]. У 1921—1926 гг. настаўнічаў у мястэчку Краснапольле (выкладаў гісторыю і францускую мову).
У 1923 годзе малады настаўнік гісторыі разам з братам і шваграм ствараюць першы ў раёне народны тэатар[7]. На яго абуджэньне як асобы, грамадзяніна, патрыёта, а потым і пісьменьніка найбольшы ўплыў зрабіла ўзбуйненьне Беларусі, у выніку чаго рэспубліцы ў 1924 годзе былі вернутыя пераважна этнічна беларускія тэрыторыі былых Віцебскай і Магілёўскай губэрняў. Сярод далучаных тэрыторыяў было і Краснапольле. Гэта дало штуршок творчым сілам, абудзіла ў людзей цягу да роднай мовы, культуры, гісторыі. У той жа час Мрый актыўна ўключаецца ў краязнаўчую працу, якой тады была ахоплена ўся рэспубліка, і пачынае супрацоўнічаць з часопісам «Наш край» — органам цэнтральнага бюро краязнаўства[8]. У 1926 годзе пісьменьнік пераехаў у Менск, дзе пачаў працаваць інструктарам у Цэнтральным бюро краязнаўства. У літаратурнай сталіцы ён застаў даволі напружаную абстаноўку ў сувязі з расколам літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк»[9].
26 траўня 1929 году на чарговым штогадовым сходзе літаратурна-мастацкага аб’яднаньня «Узвышша» Андрэя Мрыя, як і яго малодшага брата Васіля, прынялі ў сябры згуртаваньня[10].
У 1934 годзе Мрый жыў у Менску, дзе працаваў у Бюро Краязнаўства, а таксама ў Тэрміналягічнай камісіі[11]. Потым пачаў працаваць у газэце «Звязда»[12].
Рэпрэсіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ноч з 21 на 22 лютага 1934 году ў Менску па адрасе Стаўпецкі завулак, дом 6, кв. 1 Андрэй Мрый быў арыштаваны. Падчас арышту прысутнічалі жонка, Зыкава Соф’я Андрэеўна, і дзеці — Юры (5 гадоў) і Артур (3 гады)[10].
26 сакавіка 1934 году асуджаны «тройкай» на 5 гадоў зьняволеньня і этапаваны ў Карагандзінскі папраўча-працоўны лягер. Пасьля падачы апэляцыі Генэральнаму пракурору СССР 21 лістапада 1934 году тэрмін пазбаўленьня волі зьменены: тры гады высылкі ў Волагду, потым у Вельск, дзе працаваў бухгальтарам да сьнежня 1937 году. У пачатку 1938 году прыехаў у Мурманск, настаўнічаў у адной зь сярэдніх школ.
Зноў арыштаваны 2 чэрвеня 1940 году па новым абвінавачаньні «за ўдзел у антысавецкай арганізацыі»[13]. Асуджаны (празь дзесяць дзён) на 5 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў у Карагандзе, у Валагодзкай і Мурманскай абласьцях. У ссылцы працягваў літаратурную дзейнасьць, напісаў раман зь лягернага жыцьця «Жывы дом». 1 сакавіка 1943 году мэдычнай камісіяй прызнаны інвалідам і адпраўлены паміраць дамоў. Памёр у Мурманскай вобласьці. Паводле некаторых зьвестак забіты рэцыдывістамі ў цягніку. Рэабілітаваны 6 студзеня 1961 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Публікаваўся з 1924 году. Са сваякамі стварыў у Краснапольлі тэатар; выдаваў рукапісны часопіс «Пралеска». Зьбіраў народную лексыку, дасылаў яе ў Слоўнікавую камісію Інбелкульту. У жніўні 1926 году выехаў у Менск, дзе на прапанову Зьмітрака Бядулі стаў супрацоўнікам часопісу «Наш край», потым інспэктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР. З 1933 году стыльрэдактар у газэце «Зьвязда». Сябра літаратурнага аб’яднаньня «Узвышша» (з 1929 году; друкаваўся ў аднайменным часопісе з 1927 году).
У 1929 годзе напісаў сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя», які быў абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасьць» (цалкам апублікаваны ў 1988 годзе: Полымя, №1; экранізаваны ў 1990 годзе: «Пратарчака жыцьця, або Запіскі Самсона Самасуя»).
Пад час другога арышту былі затрыманы шэраг рукапісаў навэлаў, аповесьцяў і раман зь лягернага жыцьця «Жывы дом».[14] Пошук гэтых рукапісаў па запыце дачкі Натальлі Прушынскай у архівах Мурманскага, Менскага і Комі МУС ня даў ніякіх вынікаў[15].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 1925 — Менск. «Першая Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Шашалевіч Насьця Антонаўна (Менск, Стараж. 20, кв. 2). Нарадз. ў в. Міхінічы на Магілеўшчыне ў 1895 г. 663. Бюст А. Мрыя. — Гліна. 664. Бюст Васіля Шашалевіча. — Гліна.[2]
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1924
- Пралетарскае мастацтва. Статуя Леніна. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1924, 24 ліпеня. — № 168. — С. 3.
- Краснапольскі раён Калінінскай акругі . // Савецкая Беларусь : газэта. — 1924, 7 кастрычніка. — № 232. — С. 3.
- Асьвета масаў у Краснапольскім раёне. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1924, 11 лістапада. — № 259. — С. 3.
- Краснапольскі раённы з’езд саветаў. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1924, 17 снежня. — № 290. — С. 3.
- 1925
- Навалілі . // Савецкая Беларусь : газэта. — 1925, 12 сакавіка. — № 58. — С. 2.
- Разбудзілі!. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1925, 4 красавіка. — № 76. — С. 2.
- 1927
- Няпросты чалавек. (Апавяданьне). // Узвышша. — Менск: Ўзвышша, 1927. — № 3. — С. 69—76.
- Камандзір. (Апавяданьне). // Узвышша. — Менск: Ўзвышша, 1927. — № 4. — С. 81—85.
- Колектыў Яўмена. (Апавяданьне). // Узвышша. — Менск: Ўзвышша, 1927. — № 5. — С. 101—108.
- Гармонія ў ружовым. (Апавяданьне). // Узвышша. — Менск: Ўзвышша, 1927. — № 6. — С. 104—108.
- Ан. Ш. Кнігапіс. М. І. Касьпяровіч. Матэрыялы да вывучэньня Віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва. Менск. 1927 г. 1500 экз., стр. 20. 15×22. / Ус. Ігнатоўскі, М. Зарэцкі, М. Адзінец // Маладняк : штомесячная літаратурна-грамадзка-палітычная часопісь. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», ліпень 1927. — № 9. — С. 107, 108.
- Краязнаўчы друк на БССР к 10 гадавіне Кастрычніка. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: кастрычнік 1927. — № 10 (25). — С. 72—74.
- 1928
- Моладзь. // Чырвоны сейбіт : літаратурна-мастацкі дадатак да «Беларускай вёскі». — 928. — № 4—5 (24—25). — С. 2—6.
- Першая Усебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: люты— сакавік 1928. — № 6—7 (33—34). — С. 3—10.
- Па Гомельскай акрузе (краязнаўчыя нататкі). / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: лістапад 1928. — № 11 (38). — С. 43—50.
- 1929
- Запіскі Самсона Самасуя (аповесьць). // Узвышша. — Менск: Ўзвышша, 1929. — № 3 (15). — С. 31—56.
- Запіскі Самсона Самасуя (аповесьць). // Узвышша. — Менск: Ўзвышша, 1929. — № 4 (16). — С. 48—62.
- Запіскі Самсона Самасуя (аповесьць). // Узвышша. — Менск: Ўзвышша, 1929. — № 6 (17). — С. 33—71.
- Па Дзьвіне ў Сураж. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук. — Менск: жнівень—верасень 1929. — № 8—9 (47—48). — С. 64—70.
- Краязнаўчая праца ў раёне. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук. — Менск: лістапад 1929. — № 11 (50). — С. 6—13.
- 1930
- Арганізацыя працы і быт у калгасах Чачэрскага раёну. (Краязнаўчы нарыс паводле матар'ялаў экспэдыцыі ЦБК 1929 г.). / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук. — Менск: красавік 1930. — № 4 (55). — С. 34—49.
- Бібліяграфія: А. Шаўковіч і М. Курыловіч. Кароткі нарыс монаграфічнага апісаньня паўднёва-заходняй часткі Лельчыцкага раёну, Мазырскай акругі; цэнтар — Мілашэвіцкі сельсавет. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук. — Менск: красавік 1930. — № 4 (55). — С. 72—73.
- Аб популярызацыі вытворчага краязнаўства / рэдакцыйная калегія // Савецкая Краіна : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук. — Менск: лістапад—сьнежань 1930. — № 1-2. — С. 51—53.
- 1953
- Запіскі Самсона Самасуя = Перадрук зь літаратурнага часапісу «Узвышша», № № 3, 4, 6. Менск 1929 г.. — Мюнхэн: Бацькаўшчына, 1953. — 110 с.
- 1988
- Запіскі Самсона Самасуя : раман. / галоўны рэдактар: Сяргей Законьнікаў // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Мінск: Полымя, 1988. — № 1(705). — ISSN 0130-8068.
- 1993
- Творы / Укладаньне, прадмова — Яўген Лецка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1993. — 317 с. — (Спадчына). — 7500 ас. — ISBN 5-340-00527-5
- 2008
- Запіскі Самсона Самасуя : раман. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 124 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-02-1027-2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Маракоў Л. Вядомы пад псэўданімам А.Мрый // Роднае слова. 2001. №9 С. 97
- ^ Каталёг 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі / Язэп Дыла, Мікола Шчакаціхін, Арон Касталянскі. — Менск: 1925. — С. 30 (№№ 663—664). — 44 с. — 2000 ас.
- ^ а б Васючэнка П. Трагедыя пісьменніцкага лёсу // Полымя. 2000, №5. С. 257
- ^ а б Мішчанчук М. І., Шпакоўскі І. С. Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 2001. С. 181
- ^ Лецка Я. Празорлівасць мастака // Полымя. 1990, №5. С. 230
- ^ а б Маракоў Л. Рэпрэсіраваны смех // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989, №3. С. 97
- ^ Маракоў Л. Рэпрэсіраваны смех // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989, №3. С. 98
- ^ Лецка Я. Празорлівасць мастака // Полымя. 1990, №5. С. 230—231
- ^ Васючэнка П. Трагедыя пісьменніцкага лёсу // Полымя. 2000, №5. С. 258
- ^ а б Маракоў Л. Рэпрэсіраваны смех // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989, №3. С. 99
- ^ Мішчанчук М. І., Шпакоўскі І. С. Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 2001. С. 185
- ^ Лецка Я. Празорлівасць мастака // Полымя. 1990, №5. С. 231
- ^ Васючэнка П. Трагедыя пісьменніцкага лёсу // Полымя. 2000, №5. С. 271—272
- ^ Маліноўскі, Алесь. Хранатоп. Студзень. // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2015. — № 1(1021). — С. 189—191. — ISSN 0130-8068.
- ^ Прушынская, Н. Вяртанне з ссылкі // Звязда : газэта. — 2013, 17 жніўня. — № 153. — С. 4.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бугаёў, Дзьмітры. Дасягнутае і страчанае : жанрава-стылёвыя тэндэнцыі ў развіцці беларускай літаратуры 20 стагоддзя. (бел.) / галоўны рэдактар: Сяргей Законьнікаў // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Мінск: Полымя, 1993. — № 12 (776). — С. 229—248. — ISSN 0130-8068.
- Васючэнка П. Вяртаньне рамана, або Дзіўнае стварэньне Самасуя. (бел.) // Літаратура і мастацтва : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная дзяржаўная газэта. — 1988, 29 красавіка.
- Васючэнка П. Рэпрэсаваны сьмех: Роздум над лёсам і творчасьцю беларускага савецкага празаіка Андрэя Мрыя. (бел.) // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1989. — № 3.
- Васючэнка П. Трагедыя пісьменніцкага лёсу. (бел.) // Полымя. — 2000. — № 5.
- Грахоўскі С.. Два лёсы — дзве трагедыі. (бел.) // Маладосць : часопіс. — 1988. — № 1.
- Казлоў, А. Станаўленне А. Мрыя як сатырыка-раманіста. // Роднае слова : Штомесячны навукова-метадычны часопіс. — 2001. — № 9. — С. 11—12.
- Лабаноўскі, Леанід Васільевіч. Краснаполле : Тэатр і час. — 2-е выд., перапрацаванае і дапоўненае. — Краснапольле: 2002. — 182 с. — 150 ас.
- Лабаноўскі, Леанід Васільевіч. Землякі : гісторыя Краснапольшчыны ў асобах. — Мазыр: Белы вецер, 2004. — С. 205—209. — 316 с. — 250 ас. — ISBN 985-447-729-0
- Лецка Я., Чыгрын І. Мрый, Андрэй. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 — С. 535.
- Лецка Я. Празорлівасць мастака. // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — 1990. — № 5. — С. 228—239.
- Маліноўскі, Алесь. Хранатоп. Студзень. (бел.) // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2015. — № 1(1021). — С. 189—191. — ISSN 0130-8068.
- Маракоў Л. Вядомы пад псэўданімам А. Мрый. (бел.) // Роднае слова : Штомесячны навукова-метадычны часопіс. — 2001. — № 9. — С. 97—102.
- Маракоў Л. «Андрэй Шашалевіч (А. Мрый)». // «Біяграфіі». — Менск: 2012.
- Мрый, Андрэй. Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 4: Лазарук — Перкін. — Мн.: БелЭн, 1994. — 528 с. — ISBN 5-85700-060-2. — ISBN 5-85700-153-6. — С. 334—335.
- Назараў, В . Андрэй Мрый – збіральнік лексікі і фальклору. (бел.) // Роднае слова : Штомесячны навукова-метадычны часопіс. — 2013. — № 8. — С. 31—33.
- Назараў, В . Мрый – публіцыст. (бел.) // Маладосць : часопіс. — 2013. — № 8. — С. 106—111.
- Назараў, В . Андрэй Мрый : вораг савецкай улады . (бел.) // Роднае слова : Штомесячны навукова-метадычны часопіс. — 2013. — № 10. — С. 7—10.
- Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Краснапольскага раёна / Л. Лабаноўскі. — Мiнск, 2001. — С. 492—493.
- Перкін, Н.С., Ярош, Міхась, Калесьнік, Уладзімер . Гісторыя беларускай савецкай літаратуры 1917—1941 / Рэдактары: Барысенка В., Івашын В. — Менск: Навука і тэхніка, 1965. — Т. 1. — 634 с.
- Прушынская, Н. Новыя звесткі да біяграфіі пісьменніка А. Мрыя (Андрэя Шашалевіча). (бел.) // Кантакты і дыялогі : штомесячны інфармацыйна-аналітычны і культуралягічны бюлетэнь. — 2001. — № 11. — С. 5—9.
- Прушынская, Н. Вяртанне з ссылкі. (бел.) // Звязда : газэта. — 2013, 17 жніўня. — № 153. — С. 4.
- Прэс-служба. Саюз беларускіх пісьменьнікаў. 120 гадоў з дня нараджэьня Андрэя Мрыя. // Наша слова : газэта. — 2013, 18 верасьня. — № 38. — С. 1.
- Чыгрын І. Крокі: Проза «Узвышша» / рэдактар Навуменка, І. Я. . — Менск: Навука і тэхніка, 1989. — 142 с. — 1200 ас. — ISBN 5-343-00137-8
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 9500 ас. — С. 672—673.
- Прушинская, Н.. Андрей Мрый на Севере в ссылке (рас.) // Нёман : часопіс. — 2013. — № 8. — С. 162—166.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арыгінальны артыкул(недаступная спасылка)
- Раман «Запіскі Самсона Самасуя» на «Беларускай Палічцы»
Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Мартыралёг Беларусі.