Анатоль Казлоў
Анатоль Казлоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 ліпеня 1962
|
Памёр | 20 сакавіка 2023 (60 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, літаратуразнаўца, празаік, публіцыст, літаратар |
Мова | беларуская мова[1] |
Анатоль Сяргеевіч Казлоў (28 ліпеня 1962, в. Асінаўка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласьць - 20 сакавіка 2023) — беларускі празаік, літаратуразнаўца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 28 ліпеня 1962 году ў в. Асінаўка Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці. У 1985 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Працаваў у будакашалёўскай раённай газэце «Авангард» (1985, 1987—1988), служыў у Савецкай Арміі ў Сыбірскай ваеннай акрузе (1985—1987). У 1988—1990 гадох вучыўся ў асьпірантуры пры Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР, працаваў над дысэртацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920-х — пачатку 1930-х гадоў» (навуковы кіраўнік — Іван Навуменка).
У 1990—1992 гадох — загадчык аддзелу публіцыстыкі і нарыса часопісу «Полымя». У 1992—2003 і 2011—2014 гадох — загадчык аддзелу прозы часопісу «Маладосьць». Галоўны рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва» (2003—2009). Супрацоўнік часопісу «Нёман» (2009—2011, з 2014).
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1991 году. З 2006 году — сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя апавяданьні былі апублікаваныя ў 1985 годзе[2]. У творах пісьменьніка цесна пераплятаюцца містыка й рэчаіснасьць, прысутнічаюць фальклёрна-міталягічныя матывы. Яго героі — маладыя людзі, якія шукаюць сваё месца ў жыцьці.
Аўтар празаічных зборнікаў:
- Міражы ценяў (1990),
- І тады я памёр… (1993),
- Незламаная сьвечка (2000),
- Юргон (2006),
- Горад у нябёсах (2009),
- Той, хто абганяе сны (2014).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Казлоў А. Не люблю грыбоў і ягад// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі/ уклад. Мікола Мінзер. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 147—150.