Перайсьці да зьместу

Міхась Ярош

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Ярош
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Міхаіл Рыгоравіч Ярош
Нарадзіўся 10 студзеня 1929
в. Межная СлабадаКлецкі раён, Менская вобласьць
Памёр 10 ліпеня 1987 (58 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці крытык, літаратуразнаўца
Мовы беларуская, расейская
Дэбют 1955
Прэміі Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа (1980)
Узнагароды

Міхась Рыгоравіч Ярош (10 студзеня 1929, вёска Межная СлабадаКлецкі раён, Менская вобласьць — 10 ліпеня 1987) — беларускі крытык і літаратуразнаўца.

Нарадзіўся 10 студзеня 1929 году ў вёсцы Межная Слабада ў сялянскай сям’і. У 1953 годзе скончыў філялягічны факультэт БДУ[1]. У 1953-1956 гг. вучыўся ў асьпірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1956-1987 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытуту. Кандыдат філялягічных навук. Чалец СП СССР з 1968 году. Памёр 10 ліпеня 1987 году[2].

Друкавацца пачаў з 1955 году. Выступаў як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар кніг «Драматургія Янкі Купалы» (1959), «Міхась Чарот: Нарыс жыцця і творчасці» (1963), «Янка Купала і беларуская паэзія» (1971), «Беларуская савецкая лірыка» (з В. Бечыкам, 1979), «Пятрусь Броўка» (1981), «Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Янкі Купалы» (1982), «Янка Купала і Якуб Колас: Параўнальны аналіз жыцця і творчасці» (1988), брашур «Міхась Чарот» (1966), «Пятрусь Броўка» (1975), «Янка Купала і современность» (1981), «В памяти народной» (1982). Зьяўляецца адным з аўтараў двухтомнай «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964-1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории советской многонациональной литературы» (Масква, 1972), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» і «Истории белорусской советской литературы» (1977)[2].

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за ўдзел у двухтомным дасьледаваньні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы»[2].

  1. ^ Ярош, Міхась // БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 304.
  2. ^ а б в Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 640