Запіскі Самсона Самасуя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Запіскі Самсона Самасуя
Жанр: сатыра
Аўтар: Андрэй Мрый
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1929
Публікацыя: 1988
Электронная вэрсія

«Запіскі Самсона Самасуя» — сатырычны раман беларускага пісьменьніка Андрэя Мрыя, напісаны ў 1929 року. Найбольш вядомы ягоны твор.

Два першыя «скруткі» (часткі) апублікаваныя ў часопісе «Ўзвышша»[1]; пасьля раман абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасьць»[2], аўтар рэпрэсаваны. Цалкам апублікаваны ў 1988 року ў часопісе «Полымя» №1.

«Запіскі» напісаныя ад асобы загадчыка культаддзелу райвыканкаму Самсона Самасуя, адсутнасьць кампэтэнтнасьці якога кампэнсуецца надзвычайнай актыўнасьцю ў галіне арганізацыі культуры. Самасуй ладзіць абсурдныя культурныя мерапрыемствы, намагаючыся ў найхутчэйшы тэрмін «узьняць узровень культуры» ў раёне, адначасна імкнучыся любымі сродкамі наладзіць уласнае прыватнае жыцьцё. Напрыканцы раману пасьля выяўленьня ў раёне мястэчка «траглядытаў» і скандальнай тэатральнай пастановы некампэтэнтнага Самасуя падвышаюць і пераводзяць у акруговы культаддзел.

У 1990 выйшла экранізацыя рэжысэра Ўладзімера Арлова «Пратарчака жыцьця, або Запіскі Самсона Самасуя».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Імёны Свабоды: Андрэй Мрый (1893—1943). Радыё «Свабода» (16 сакавіка 2007). Праверана 7 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ Андрэй Мрый Электронны каталёг. Навуковая бібліятэка БНТУ. Праверана 7 кастрычніка 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]