Мурманская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мурманская вобласьць
Мурманская область

Сьцяг
Гімн Q4138471?
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга
Паўночны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Мурманск
Дата ўтварэньня 28 траўня 1938
Губэрнатар Дзьмітры Дзьмітрэнка
Насельніцтва (2010)
796 117[1] (61-е месца)
Шчыльнасьць 5,49 чал./км²
Плошча 144 902 км² (26-е месца)
Месцазнаходжаньне Мурманскай вобласьці
Мурманская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-MUR
Код аўтам. нумароў 51
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Му́рманская во́бласьць (па-расейску: Мурманская область) — вобласьць на паўночным захадзе Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Мурманск. Вобласьць уваходзіць у Паўночна-Заходнюю фэдэральную акругу, мяжуе з Нарвэгіяй і Фінляндыяй. а таксама з рэспублікай Карэлія. Створана як вобласьць РСФСР 28 траўня 1938 году.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мурманская вобласьць разьмешчана ў Паўночнай Эўропе. Знаходзіцца на Кольскім паўвостраве, а таксама на Рыбацкім і Сярэднім паўастравах. У склад вобласьці ўваходзяць Айнаўскія астравы, Вялікі востраў, Сем астравоў, востраў Кільдзін. Большай часткай знаходзіцца за Паўночным палярным кругам.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мурманская вобласьць разьмешчана на Балтыйскім крышталічным шчыце. Гэта сапраўды мінэралягічная скарбніца, якая ня мае сабе роўных па разнастайнасьці мінэралаў і карысных выкапняў. Больш за 700 мінэралаў (1/4 ад усіх вядомых на Зямлі) адкрыта ў ейных нетрах. Больш за 100 зь іх не сустракаюцца нідзе больш.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат у паўднёвай частцы ўмерана халодны, у паўночнай — субарктычны марскі, зьмякчэлы цёплым цячэньнем Гальфстрым, што дазваляе ажыцьцяўляць суднаходзтва круглы год. Узімку характэрная палярная ноч, летам — палярны дзень.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Практычна ўся Мурманская вобласьць пакрыта тундрай і лесатундрай, толькі на поўдні вобласьці месьціцца паўночная тайга. Дрэвы на поўначы вобласьці часта карлікавыя (бяроза й асіна), добра расьце елка, сустракаецца хвоя, тундры высланы, як дываном, імхамі й лішайнікамі, шмат ягадаў, як то чарніцы, марошка, дурніца, брусьніца й журавіны. Значныя запасы драўніны, іхняя велічыня залішняя для рэгіёну.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя знаходжаньня чалавека на тэрыторыі цяперашняй Мурманскай вобласьці налічвае некалькі тысячагодзьдзяў. Выяўленыя археолягамі помнікі пацьвярджаюць знаходжаньне людзей на Кольскім паўвостраве ўжо ў VIIIVII тысячагодзьдзі да нашай эры, у пэрыяд Арктычнага палеаліту[2].

За кошт зьмешваньня людзей эўрапеоіднага тыпу першай хвалі зь людзьмі мангалоіднай зьнешнасьці з Паўночнага Ўрала ўтварылася саамская фіна-моўная народнасьць, якая распаўсюдзілася па ўсім Кольскім паўвостраве й поўначы Скандынавіі. На Русі гэтых людзей называлі лопарамі[3].

Баяры Наўгародзкай рэспублікі рэгулярна пасылалі на поўнач прамысловыя экспэдыцыі за рыбай, пушнінай, салам цюленю й іншымі «багацьцямі поўначы». Меркавана да XII стагодзьдзя экспэдыцыі прасоўваліся ўсё далей на поўнач да Кольскага паўвострава[4]. У наўгародзкім летапісу, датаваным 1216 годам, зьмяшчаецца першае згадваньне пра наяўнасьць улады Наўгародзкай Русі на Кольскай поўначы. Мясцовыя жыхары былі абкладзены данінай.

У 1940 годзе пасьля заканчэньня Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў у склад Мурманскай вобласьці ўвайшлі заходняя частка паўвостраваў Рыбачы й Сярэдні.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2010 году колькасьць насельніцтва складала 796 117 чалавек, шчыльнасьць — 5,49 чал/км². Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (85,25%). Другой па велічыні нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (6,38%), трэцяй — беларусы (2,28%), якіх у 2002 годзе налічвалася 20 335 чалавек. Да карэнных жыхароў рэгіёну саамаў належецыь толькі 1 769 чалавек.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валавы рэгіянальны прадукт Мурманскай вобласьці ў 2008 годзе склаў 215,9 млрд расейскіх рублёў. У тым ліку здабыча карысных выкапняў — 40 млрд рублёў, апрацоўчая вытворчасьць — 33,7 млвд рублёў, аптовы й розьнічны гандаль, рамонт аўтатранспартных сродкаў, матацыклаў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстаньня — 25,9 млрд рублёў, транспарт і сувязь — 24,5 млрд рублёў і іншыя[5].

Добра разьвіты рыбная, горназдабыўная, хімічная прамысловасьць і каляровая мэталюргія.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мурманская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў