Перайсьці да зьместу

Пералая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пералая
лац. Pierałaja
лет. Perloja
Касьцёл
Касьцёл
Герб Пералаі


Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Аранскі
Вышыня: 109 м н. у. м.
Насельніцтва: 586 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°12′52″ пн. ш. 24°24′52″ у. д. / 54.21444° пн. ш. 24.41444° у. д. / 54.21444; 24.41444Каардынаты: 54°12′52″ пн. ш. 24°24′52″ у. д. / 54.21444° пн. ш. 24.41444° у. д. / 54.21444; 24.41444
Пералая на мапе Летувы
Пералая
Пералая
Пералая
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пералая (лет. Perloja) — вёска ў Летуве, на рацэ Мерачанцы. Цэнтар староства Аранскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2001 год — 586 чалавек. Знаходзіцца за 19 км на захад ад Аранаў.

Пералая — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны.

Мяркуецца, што тапонім Пералая можа паходзіць ад сугучнага асабістага імя[1].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мескі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Пералаю датуецца 1478 годам. У 1413 годзе яна ўвайшла ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У XV ст. у Пералаі збудавалі касьцёл. У 1710 году мястэчка пацярпела ад мору. У 1792 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Пералаі Магдэбурскае права.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пералая апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 113 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пералаю занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Пералая апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: ~1888 год — 790 чал, зь іх 738 каталікоў і 52 юдэі[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 586 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Францішка Азіскага (1928—1930, збудаваны паводле праекту Вацлава Міхневіча)
  • Помнік Вітаўту Вялікаму (1930)
  1. ^ Sabaliauskas A. «Iš kur jie?» — Vilnius: Lietuvių kalbos institutas, 1994. P. 258.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 143.