Перайсьці да зьместу

Вітарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Witart
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Witt + Hart
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вітард, Вітэрт, Віторт
Вытворныя формы Відарт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вітарт»

Вітарт (Вітард, Вітэрт), Віторт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Вітард або Вітарт (Witard, Witart[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Бутавіт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Botwith) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[3], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[4], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[5][6].

Адпаведнасьць імя Вітарт германскаму імю Witard сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вітарт складаецца з асноваў -віт- і -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud), якая паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[8]. Такім парадкам, імя Вітарт азначае «мажнасьць мудрасьці»[9]. Адзначалася германскае імя Witrud[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Виторту у Ковеньскои волости под Вешомъ земля (1440—1492 гады)[11]; Виторту у Лобунове шесть чоловеков (7 лістапада 1442 году)[12]; Янъ Витортъ[13], Станко Витортовичъ[14], Романъ Витортовичъ[15], Михно Витортовичъ… Юшко Витортовичъ[16], Лаврин Витортовичъ… Римъко Витортовичъ[17], Якубъ Витортовичъ[18] (1528 год); Бернат Витортович (1538 год)[19]; Витортъ Намонович (1 ліпеня 1542 году)[20]; Нарка Витортовича (1533—1535 гады)[21]; Abramiecz Witorczicz (1558 год)[22]; Родъ Витортовичовъ[23], Балтромей Витортовичъ[24] (1567 год); у того Матея Щефановича Витортовича… тот же Матей Стефановичъ Витортовича (4 сакавіка 1596 году)[25]; я Ганна Воитеховна Витортовна Бояновского Станиславовая Чеховича… пану Якубе Воитеховичу Витортовича Бояновским (4 сакавіка 1596 году)[26]; Wojciech Witort[27], Paweł Witort[28] (1621 год); Nicolaus Witort (1640 год)[29]; p. Jerzy Janowicz Witort po rodzicu Janie Witorcie z kupią od p. Jerzego Wojciechowicza Witorta[30], Władysław Witort[31], Stefan Witort[32], Jerzy Witort[33], JM. Pani Piotrowa Witortowa[34], Dawid z Witorta Rymgayło[35], Jarosz z Witorta Rymgayło[36], na miejscu Pawła Witorta[37], Marcin Witort[38], Wojciech Witort[39], Bartłomiej Witort[40] (1690); Gieorgius Witort (1703 год)[41]; Barbara Witartt (1752 год)[42]; Witart (6 лістапада 1757 году)[43]; Antoni Witortt (1804 год)[44]; Zofia Witert (1805 год)[45]; Róża Wittort (1806 год)[46]; Ewa Witard (1843 год)[47]; Faustyna Witord (1903 год)[48].

  • Вітарт (Віторт) — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
  • Ян Вітарт — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Станька Вітартавіч (Вітортавіч) — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Раман Вітартавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Міхна Вітартавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Юшка Вітартавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Лаўрын Вітартавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Рымка Вітартавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Якуб Вітартавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Якуб Войцехавіч Вітартовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[49]
  • Адам зь Вітарта Рымгайла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1672—1691 гадох[50]
  • Мікалай Ян Вітарт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік старадубскі ў 1693 годзе[51]

Вітартавічы (Вітортавічы) — ковенскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году

Вітарты (Witort) гербаў Нячуя, Сыракомля і Тапор — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[52].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся зямля Вітартавічы (Витортовичи) у Ковенскім павеце, Вітартаўскія нівы ў Віленскім ваяводзтве і маёнтак Вітарты (Виторты) ва Ўпіцкім павеце[53].

У 1612 годзе ўпамінаўся маёнтак Вітартавічы ва Ўпіцкім павеце[54].

На памежжы гістарычных Вількаміршчыны і Ўпіччыны існуе вёска Вітарты.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Ferguson R. Surnames as a Science. — London, 1883. P. 66.
  2. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1570.
  3. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 291.
  5. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
  6. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
  7. Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
  8. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  9. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  10. Verdeutschungsbücher des Allgemeinen deutschen sprachvereins. — Berlin, 1900. S. 74.
  11. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 28.
  12. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
  13. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 69.
  14. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
  15. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
  16. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
  17. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 171.
  18. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 172.
  19. Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 360.
  20. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 23.
  21. Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 37.
  22. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 153.
  23. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 715.
  24. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1302.
  25. Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 216—218.
  26. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 405.
  27. Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 76.
  28. Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 103.
  29. Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 441.
  30. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 194.
  31. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 93.
  32. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 102.
  33. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 142.
  34. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 143.
  35. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 153.
  36. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 160.
  37. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 162.
  38. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 211.
  39. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 212.
  40. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 213.
  41. Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  42. Szyłele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  43. V, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  44. Nowe Miasto, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  45. Kwetki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  46. Nowe Miasto, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  47. Ponedele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  48. Mohylew WNMP, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  49. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 95.
  50. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 146.
  51. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 303.
  52. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 852.
  53. Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 159.
  54. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 419.