Сьвяты Труда
Выгляд
| Сьвяты Труда | |
Сьвяты Труда | |
| Сьвяты | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 629 |
| Памёр | 693 або 698 |
| Дзень памяці | 23 лістапада |
Труда (лац. Trudo; ? — 693 або 698) — абат Маастрыхту, Сьвяты[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адданы служэньню Богу зь юнацтва, прыбыў да Сьвятога Рымагіла, біскупа Льежу, які скіраваў яго да Хлёдульфа, біскупа Мэцу. Па пасьвячэньні вярнуўся на радзіму, прапаведаваў Эвангельле і збудаваў касьцёл, асьвечаны каля 656 году Тэадардам Маастрыхцкім. Вакол зьбіраліся вучі і неўзабаве ўтварыўся кляштар, пазьней абацтва.