Перайсьці да зьместу

Шандрык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sandrich
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sando + Rih
Іншыя формы
Варыянт(ы) Шэндрык
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Шандрык»

Шандрык (Шэндрык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Сандрых або Сандырык або Сэндырык (Sandrih, Sandrich[1], Sandericus[2], Sendericus[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова санд- (сант-, зант-) (імёны ліцьвінаў Сантаўт, Зантэр; германскія імёны Santold, Santer) паходзіць ад гоцкага *sanþs 'сапраўдны'[4], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[5], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди добрые, на имя Ондрей Шандрыкъ (14 ліпеня 1539 году)[7]

  • Шандрык Друмант — швэдзкі палонны, які ўпамінаецца ў 1711 годзе[8]
  • Казімер Шэндрык — селянін з ваколіцаў Расенаў, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[9]

На 1904 год існавала вёска Шэндрыкі ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[10].

На 1906 год існавала вёска Шандрыкі ў Полацкім павеце Віцебскай губэрні[11].

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 421.
  2. ^ а б Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 488.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1298.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 198.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
  7. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 15.
  8. ^ Сборник статей сообщений описей дел и документов Нижегородской губернской ученой архивной комиссии. Т. 2, вып. 15. 1895. С. 54.
  9. ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 523.
  10. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 303.
  11. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 314.