Перайсьці да зьместу

Бэрнард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Bernard
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Bern + Hardt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бярнард
Зьвязаныя імёны Hartbern
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бэрнард»

Бэрнард (Бярнард) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Бернард (Bernhard, Bernard) і Гартбэрт (Hartbern) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова берн- (бэрн-) (імёны ліцьвінаў Бэрніка, Бернат, Бэрнар; германскія імёны Bernico, Bernat, Bernar) паходзіць ад германскага beran 'мядзьведзь'[2], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[3][4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Bernardus dictus Buthouth (17 студзеня 1413 год)[5].

Бэрнардыны — назва рэфармаванай галіны манахаў францішканаў у Каралеўстве Польскім і Вялікім Княстве Літоўскім ад імя прапаведніка Бэрнарда Сіенскага.

Бярнарды — літоўскі шляхецкі род[6].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 269, 753.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 15.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
  5. ^ Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. T. 2. — Posnaniae, 1892. S. 147.
  6. ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. — Менск, 2007. С. 509.