Перайсьці да зьместу

Жагель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sagel
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sack + Gelo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Загель, Сагаль, Жагала, Загала, Жагайла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Жаґель»

Жагель (Загель, Сагаль), Жагала (Загала), Жагайла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Загала, пазьней Загель (Sagalo[1], Sagel) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сак- (саг-, зак-) (імёны ліцьвінаў Сакель, Сакень, Жагар; германскія імёны Sackel, Sacken, Sagar) паходзіць ад гоцкага sakjo 'спрэчка'[3][4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши у в Острынском повете… Иева Жогаловича (25 студзеня 1516 году)[6]; Венцко Жакгоиловичъ с трема браты (1528 год)[7]; людми… а Матейца Жогала (1530 год)[8]; служба… Жакгел Бернавич (XVI ст.)[9]; Martinus Zagiel (1592, 1594 і 1599 гады)[10]; szlachty Adama… Marcina… y Antoniego… Żagiełłow… o Xiędzu Marcine Żagiellu (XVII ст.)[11]; Martinus Zagiel, Litv. (1768 год)[12]; Antoni Żagiell (1812 год)[13]; Zagiel (1824 год)[14].

Жагелі (Żagiel) — прыгонныя з ваколіцаў Мерачу, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьзі[16].

Жагелі (Żagiel) гербу Трубы — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні, Віленскага павету і мястэчка Сьвіранаў[17][18].

Жагелі (Żagiel) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[19].

Жагелевічы (Żagielewicz) гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[20].

Загаловічы або Жагаловічы (Zagołłowicz, Żagołłowicz) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[21].

Жагаль або Загаль (Zagal) і Жагель або Загель (Zagiel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].

У 1522 і 1525 гадох упаміналася пустаўшчына Жагайлоўшчына (Жагалоўшчына) каля Васілішкаў[23].

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Жагелі.

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 193.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 498.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 193.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 176.
  7. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 399.
  9. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 3.
  10. ^ Trypućko J. Polonica vetera Upsaliensia: catalogue des imprimés polonais ou concernant la Pologne des XVe, XVIe, XVIIe et XVIIIe siècles conservés à la Bibliothèque de l’université royale d’Upsala. — Uppsala, 1958. P. 44, 113, 168.
  11. ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 234.
  12. ^ Litvanicarum Societatis Jesu historiarum provincialium pars prima, auctore Stanislao Rostowski, ex eadem societate et provincia sacerdote. — Vilnae, 1768. P. 464.
  13. ^ Bogusławiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  14. ^ Spis rodziców i dzieci urodzonych w parafii Daugieliszki w latach 1815—26
  15. ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 239.
  16. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 331.
  17. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 880.
  18. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 215.
  19. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 459.
  20. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 419.
  21. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 258.
  22. ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  23. ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 266, 301.