Перайсьці да зьместу

Ігар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Inchar
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ingo + Hari
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ігар»

Ігар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Ігар — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Ingvarr[1] (старажытныя германскія формы Inguheri, Inchar[2], Ighar[3]). Іменная аснова інг- (інк-) (імёны ліцьвінаў Інгіль, Імбар, Інгела; германскія імёны Ingilo, Imbor, Ingel) паходзіць германскага *ing- 'інгевонін' (паўночнагерманскае племя)[4] або старагерманскага *Ingwaz 'імя старажытнага германскага боства'[5][6], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[7], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[8], германскага heru 'меч'[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Aleksander Józef Igor… Jerzy Igor… Józef Igor… Malcher Igor… Zofia Balcerowa Igorowa na miejscu rodzica swego Balcera Igora (1667 год)[10]; Aleksander Igor[11], na miejscu Krzysztofa Igory[12], Andrzej Igor na miejscu Józefa [Igora][13] (1690 год).

Ігары (Igor) гербу Граблі — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці (упершыню ўпамінаюцца ў XVI ст.)[19]

Ігары-Кандратовічы з Гінята — літоўскі шляхецкі род[20].

На 1903 год існавала сяліба Ігарышкі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[21].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Ігары.

  1. ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 115.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 961.
  3. ^ Kluge B. State Museum Berlin Coin Cabinet: Anglo-Saxon, Anglo-Norman, and Hiberno-Norse Coins (Sylloge of Coins of the British Isles). — London, 1897. P. 176.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 159.
  5. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
  6. ^ ING, Nordic Names
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  8. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  10. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 2. — Warszawa, 2015. S. 324.
  11. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 161.
  12. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 167.
  13. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 169.
  14. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 61.
  15. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 235.
  16. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 207.
  17. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 304.
  18. ^ Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 3. — Вильнюс, 1959. С. 404.
  19. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 2. — Warszawa, 2015. S. 324.
  20. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  21. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 475.