Бярновічы
Выгляд
Бярновічы лац. Biarnovičy | |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Бярновічы — літоўскі шляхецкі род гербу ўласнага.
Валодалі маёнткамі ў Менскім і Наваградзкім ваяводзтвах.
Прозьвішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Берн (Bern) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова берн- (бэрн-) (імёны ліцьвінаў Бернат, Бернар, Бэрнард; германскія імёны Bernat, Bernar, Bernard) паходзіць ад германскага beran 'мядзьведзь'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Biern[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выводзілі свой род з Прусіі ад 1560 году[4].
Найбольш вядомыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян — заснавальнік роду, упершыню ўпамінаецца ў 1683 годзе як маёр войска Вялікага Княства Літоўскага; стольнік вендэнскі
- Юры Вільгельм — стольнік вендэнскі з 1701 году, у 1704—1707 гадох на вайсковай службе
- Міхал (24 верасьня 1734 — па 1802) — староста крэўскі (1764 год), судзьдзя земскі наваградзкі (1783 год), слуцкі падкаморы (1792 год) і павятовы маршалак (1795—1802 гады); заснаваў у сваім маёнтку Бабоўні мястэчка
- Сэрвацы Станіслаў Антон (14 траўня 1784 — каля 1835) — старшыня менскага галоўнага і памежнага судоў, старшыня галоўных судоў Менскай губэрні, слуцкі павятовы маршалак (1808—1811 гады)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 265.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 15.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
- ^ Акаловіч Л. Бярновічы // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 408.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4