Перайсьці да зьместу

Бірута (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Bierotte
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Biro + суфікс з элемэнтам -т- (-t-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бірот, Бірут, Бярута, Бэрот, Берут, Біруць, Бяродзь, Пірут, Пірута, Перут, Пэрут
Вытворныя формы Барут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бірута»

Бірута (Бірут, Біруць, Пірута, Пірут), Бірот, Бярута (Берут, Перут, Пэрут) — жаночае і мужчынскае імёны, а таксама вытворнае ад іх прозьвішча.

Біротэ або Берот (Bierotte, Berotus[1][2], Berote[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[5], германскага bero 'мядзьведзь'[6]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Baruthus (Bar-uth)[7].

Паходжаньне імя Бірута ад асновы бер- (бір-), пашыранай германскім суфіксам -ут-, сьцьвярджае менскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў[8]. Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Бірута можа адпавядаць старажытнаму германскаму імю Beroidis[9].

У Польшчы ў 1605 годзе адзначалася прозьвішча Bierut, у 1650 годзе — Birut[10].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Бірут (Birut) і Бірута (Biruta)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Пируте а Петрищу дано за себе люди (1440—1492 гады)[12]; imenem Birutu… pannu Birutu (Хроніка Быхаўца)[13]; костела Бетикголского… каплана Бируту… тот алтариста Бирута (19 жніўня 1523 году)[14]; земълю пустовъскую у повете Городеньскомъ на имя Пирутевъщыну Тильвиковщыну (13 лістапада 1524 году)[15]; а Нарка дойлида Пирута (8 ліпеня 1540 году)[16]; Piruta Jankowicz (1561 год)[17]; челед… Заня Бирутовна (3 сакавіка 1587 году)[18]; две службы людей… в повете Виленском лежачые, Андрея Бирутовича (2 сакавіка 1596 году)[19]; з едной жоны Бириты (Хроніка літоўская і жамойцкая)[20]; Hrehory Biruta… Biruta Prokop… Gabryel Bazyli Biruta (26 студзеня 1664 году)[21]; Biruta (1670 год)[22]; Jerzy Birut (1675—1677 гады)[23]; cappella Biruta (1715 год)[24]; Dorota Apolonia Perutowicz (1740 год)[25]; Justyna Birotowicz (1805 год)[26]; Joannum Berotowicz (22 лістапада 1810 году)[27][a].

Бяруты — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[34].

Біруці (Biruć) — прыгонныя зь вёскі Петрышкаў (каля Лынтупаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[35].

Берутовічы (Bierutowicz) гербу Шранява — літоўскі шляхецкі род[36] з ваколіцаў Шаўляў[37].

Берадзевічы (Bierodziewicz) — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага павету[38].

У 1524 годзе ўпаміналася пустаўшчына Піруцеўшчына-Цільвікоўшчына ў Гарадзенскім павеце[39].

На 1903 год існавала сяліба Беруці ў Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні[40].

  1. Таксама:
    • Сьпірут (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[28]): Katarzyna Spirutowicz (1753 год)[29]
  1. Acta Henrici VII. P. 1. — Florentiae, 1877. P. 165.
  2. Archives historiques du département de la Gironde. T. 1. — Paris, 1859. P. 356.
  3. Germain J., Herbillon J. Dictionnaire des noms de famille en Wallonie et à Bruxelles. — Bruxelles, 2007. P. 162.
  4. Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 101.
  5. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 52.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  7. Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 25.
  8. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19—20.
  9. Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
  10. Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 234—235.
  11. Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 59.
  12. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 42.
  13. ПСРЛ. Т. 17. — СПб., 1907. С. 494—495
  14. Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 87—88.
  15. Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 350—351.
  16. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 312.
  17. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 115.
  18. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 281.
  19. Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 64.
  20. ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 63.
  21. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 176.
  22. Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 281.
  23. Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 657.
  24. Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 141.
  25. Twery, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  26. Troki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  27. B, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  28. Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
  29. Twery, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  30. Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 318.
  31. Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 243.
  32. Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897. С. 155.
  33. Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897. С. 159.
  34. Яўген Анішчанка, Минский кафедральный костел. Список прихожан 1851—1857, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 студзеня 2016 г.
  35. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 74.
  36. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  37. Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 93.
  38. Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 41.
  39. Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 291.
  40. Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 182.