Гомельская праўда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Гомельская праўда»
Тып газэта
Заснавальнік Гомельскі Савет дэпутатаў
Уладальнік Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўны рэдактар Сяргей Бяспалы
Заснаваная 22 сакавіка 1917 (103 гады таму)[1]
Палітыка Урадавая
Мова расейская
Штаб-кватэра Гомель, вул. Палеская, д. 17а
Наклад 16020 (2016 г.)[2]
ISSN 2071-8616
Афіцыйны сайт gp.by

«Гомельская праўда» — дзяржаўная расейскамоўная газэта Гомельскай вобласьці, заснаваная ў сакавіку 1917 году. На 2016 г. выходзіла тройчы на тыдзень па аўторках, чацьверах і суботах. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63917[3]. На 2016 г. рэдакцыя налічвала 30 супрацоўнікаў[4], зь іх 22 журналісты[5]. На 2016 г. адзіная беларускамоўная рубрыка «Нашай долі адгалоскі», якую вяла Тамара Кручэнка[6], тычылася вандровак па Гомельская вобласьці[7].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад заснаваньня 22 сакавіка [ст. ст. 9 сакавіка] 1917 г.[8] да канца 1929 г. газэта выходзіла ў Гомелі па-расейску пад назовамі «Весткі Гомельскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў» (сакавік 1917 г. — люты 1918 г.), «Весткі рэвалюцыйнага камітэту г. Гомеля і павета» (студзень-сакавік 1919 г.), «Весткі Гомельскага Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў» (сакавік —травень 1919 г.), «Шлях Саветаў» (з № 107, травень 1919 г. — травень 1920 г.), «Палеская праўда» (травень 1920 г. — лістапад 1938 г.). Прыпыняла выхад падчас нямецкай акупацыі Гомеля зь лютага 1918 г. па студзень 1919 году. У 1919 г. у газэце працаваў расейскі пісьменьнік Ільля Эрэнбург(be) (1891—1967)[1]. У 1927 г. у газэце працаваў беларускі паэт Паўлюк Трус (1904—1929), які выдаваў у ёй свае беларускамоўныя вершы[9].

З 1930 г. стала выходзіць на беларускай мове ў выніку вяртаньня Гомеля ў склад Беларускай ССР 4 сьнежня 1926 году (Узбуйненьне БССР). У 1930—1941 гг. у газэце працаваў пісьменьнік Раман Сабаленка(be) (1907—1975)[9]. З 15 лістапада 1938 г. атрымала сучасны назоў[10]. У 1938—1940 гг. пры газэце дзейнічала літаратурнае аб’яднаньне, куды ўваходзілі пісьменьнікі Леанід Гаўрылаў(be) (1918—1941), Зьмітрок Кавалёў, Кастусь Кірэенка (1918—1988), Паўлюк Прануза(ru) (1918—2007) і будучы народны паэт Беларусі Іван Шамякін (1921—2004)[11].

У выніку нямецкай акупацыі Гомеля з 19 жніўня 1941 г. па 26 ліпеня 1943 г. падчас Нямецка-савецкай вайны паўторна прыпыніла выхад. 1 траўня — 20 лістапада 1943 г. выдавалася падпольна рэдактарам Мікалаем Пахомавым (1919—1988, нар. у в. Валошчына, цяпер Гарадоцкі раён, Беларусь) у якасьці органа гомельскага абласнога камітэту Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі[12]. У 1972—1975 гг. у газэце працаваў паэт Уладзімер Дзюба(be) (нар. 1946)[9]. Пасьля забароны дзейнасьці КПСС 25 жніўня 1991 г. газэта стала выдавацца Саветам народных дэпутатаў Гомельскай вобласьці з 28 кастрычніка 1991 году[13]. На 1997 г., 68-ы год запар, газэта працягвала выдавацца на беларускай мове[14]. У траўні 2010 г. Гомельскі гарадзкі выканаўчы камітэт назваў у гонар газэты бульвар[15].

Рэдактары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Тацяна Падаляк. «Крытыкаваць трэба, калі ёсьць за што» // Зьвязда : газэта. — 22 сакавіка 2012. — № 54—55 (27169—27170). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Тыраж // Гомельская праўда : газэта. — 26 сакавіка 2016. — № 34 (23465). — С. 20. — ISSN 2071-8616.
  3. ^ Электронная падпіска(рас.) // Газэта «Гомельская праўда», студзень 2016 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  4. ^ Кантакты(рас.) // Газэта «Гомельская праўда», студзень 2016 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  5. ^ Аўтары(рас.) // Газэта «Гомельская праўда», студзень 2016 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  6. ^ Тамара Кручэнка // Газэта «Гомельская праўда», 7 верасьня 2016 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  7. ^ Рубрыка «Нашай долі адгалоскі» // Газэта «Гомельская праўда», 24 жніўня 2016 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  8. ^ Галіна Горбач. Разам з народам гутарку весьці // Газэта «Авангард», 19 сакавіка 2011 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  9. ^ а б в Тамара Кручэнка. Напісанае застаецца // Газэта «Гомельская праўда», 24 студзеня 2008 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  10. ^ Сяргей Бяспалы. Ад «Вестак» да «Гомельскай праўды» // Газэта «Гомельская праўда», 24 студзеня 2008 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  11. ^ Тамара Кручэнка. Заўтра спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэньня Івана Шамякіна // Газэта «Гомельская праўда», 29 студзеня 2016 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  12. ^ «Гомельская праўда» // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Эдуард Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 72. — 527 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0041-2
  13. ^ Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласьці, фонд 2819 (Рэдакцыя газэты «Гомельская праўда»)(рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь, 2006 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.
  14. ^ «Гомельская праўда» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 342. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  15. ^ Пешшу па «Гомельскай праўдзе» // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 21 траўня 2010 г. Архіўная копія ад 21 траўня 2010 г. Праверана 8 верасьня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]