Перайсьці да зьместу

Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Адам Клакоцкі і ягоныя цені» — раман Ігара Бабкова, выдадзены ў 2001 годзе.

Як сьцьвярджае прадмова, гэта «раман у дзесяці гісторыях з жыцьця адважнага асьветніка й энцыкляпэдысты Яна Адама Марыі Клакоцкага і ягоных ценяў, з дадаткам зацемаў аўтара, двух эпіграфаў зь лістоў сусьветна вядомых творцаў ды пасьляслоўем Францішка Эн., у якім той упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве скарыстоўвае посткаляніяльны панятак галюцынацыягеннай прысутнасьці Сябе як Іншага, а таксама фрагмэнтаў двух ненапісаных раманаў, якія — з глыбокай мэтафізычнай пэрспэктывы — бачацца як адзін ненапісаны раман пад рознымі назвамі».

«У гэтую кнігу можна ўвайсьці праз чатыры розныя дзьверы. Выйсьця зь яе няма аніякага. Вы ўваходзіце ў раман, калі ўпэўненыя, што ўсё ў сьвеце мусіць мець свой сэнс і сваё месца. Вы ўваходзіце ў кнігу гісторыяў, калі перакананыя, што няварта склейваць ў адно чарапкі ад розных вазонаў. Вы уваходзіце ў філязафічны трактат, калі вы ні ў чым не перакананыя і ня ўпэўненыя. Вы ўваходзіце ў практычны дапаможнік па кітайскай народнай гульні ў інь і ян, калі адчуваеце, што няма каму быць у чымсьці перакананым альбо ўпэўненым», — сьцьвярджае аўтар.