Павал Касьцюкевіч
Выгляд
Павал Касьцюкевіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1979 Менск |
Сужэнец | Марыя Мартысевіч |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, перакладчык |
Мовы | беларуская, іўрыт |
Прэміі | Літаратурная прэмія Ежы Гедройца (2012) |
Узнагароды | |
Павал Сяргеевіч Касьцюкевіч (нар. 1979, Менск) — беларускі пісьменьнік, перакладчык ізраільскай і амэрыканскай літаратуры. Першы ляўрэат прэміі Ежы Гедройца (2012).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Закончыў факультэт псыхалёгіі Тэль-Авіўскага акадэмічнага каледжу і курсы творчага пісьма ў школе рэклямы Aboodi-Creative (Тэль-Авіў). Аўтар кнігі прозы «Душпастырскія спатканьні для дачнікаў» і трох кнігаў перакладаў. 10 гадоў жыў і працаваў у Ізраілі, потым пераехаў у Менск[1]. У сакавіку 2012 году стаў першым узнагароджаным прэміяй Ежы Гедройца за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар кніг апавяданьняў, таксама перакладаў творы Этгара Керэта і Курта Вонэгута і інш.[3].
Быў адным з аўтараў альманаха «Беларус-2008».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Анкета Свабоды: Павал Касьцюкевіч. Радыё Свабода. Праверана 9 сакавіка 2012 г.
- ^ Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч. TUT.BY (4 сакавіка 2012). Праверана 9 сакавіка 2012 г.
- ^ Касцюкевіч Павал Сяргеевіч
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]![]() | |
---|---|
![]() |
Павал Касцюкевіч пра прэмію Гедройца // YouTube |
- Творы
- Павал Касьцюкевіч. Швайцарскі футбол // Наша Ніва
- Павал Касьцюкевіч. Менскае каханьне Лі Гарві Освальда // Наша Ніва
- Павал Касьцюкевіч. Сэрца танка // Наша Ніва
- Павал Касьцюкевіч. Мундыяль // Наша Ніва
- Інтэрвію
- Павал Касьцюкевіч: «Аўтограф Вонэгута ў мяне дома ў рамцы вісіць»(недаступная спасылка) // Саюз беларускіх пісьменьнікаў
- Касьцюкевіч: раю кніжку Евы Вежнавец // Радыё Свабода
- Павал Касцюкевіч, або Жызн // Наша Ніва
|