Беларускі калегіюм
Беларускі калегіюм | |
Дата ўтварэньня | лістапад 1997 |
---|---|
Тып | навучальная ўстанова |
Мэта | актуалізацыя шматкультурнай беларускай традыцыі |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Кіраўнік | Ірына Дубянецкая |
Кіроўны орган | Выканаўчая рада |
Зьвязаныя кампаніі | Беларуская асацыяцыя журналістаў, Інстытут Цэнтральна-ўсходняй Эўропы |
Сайт | belcollegium.org |
Белару́скі кале́гіюм — навучальныя ўстанова, заснаваная ў лістападзе 1997 году з ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацыяў і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, рэалізуецца з 1 кастрычніка 1998 году. Праводзіць навучаньне на трох аддзяленьнях: найноўшая гісторыя, філязофія/літаратура, журналістыка. Працягласьць навучаньня — 3 гады. Існуюць 2 асноўныя формы навучаньня: студэнт і вольны слухач.
У межах БК рэалізавана некалькі праектаў:
- выданьне газэты «Анціпод»;
- выданьне часопісаў «Паміж», «Historica», «Terra Historica».
Заняткі праводзяцца ў Бібліятэцы імя Янкі Купалы па адрасе Менск, вул. Веры Харужай, д. 16[1]. Навучаньне ажыцьцяўляецца ў супрацы з Польскім інстытутам у Менску, выкладнікамі Варшаўскага і Львоўскага ўнівэрсытэтаў. Кірункі навучаньня па спэцыялізацыях ажыцьцяўляюць Цэнтар эўрапейскага супрацоўніцтва «Эўрафорум» (філязофія/літаратура), Беларускі гуманітарны фонд «Наша Ніва» і Інстытут Цэнтральна-ўсходняй Эўропы (найноўшая гісторыя), Беларуская асацыяцыя журналістаў (журналістыка)[2].
Былыя выкладнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вячаслаў Ракіцкі. Менск, вуліца Веры Харужай, 16. Беларускі Калегіюм // Радыё «Свабода», 26 лістапада 2009 г. Праверана 9 красавіка 2013 г.
- ^ Беларускі калегіюм // Фрагмэнты : Часопіс. — 1998. — № 5.