Перайсьці да зьместу

Пімен Панчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «П. Панчанка»)
Пімен Панчанка
лац. Pimien Pančanka
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы 1) П. Амельчык; 2) П. Емельянов; 3) Алесь Загорны; 4) Якуб Конаўка; 5) Якуб Конаўка з Ганцавіч; 6) Я. Лупаты (з Я. Брылём, М. Лужаніным, М. Танкам); 7) Тарас Палясоўшчык; 8) Тарас Паляшук; 9) Якуб Паляшук.
Нарадзіўся 10 (23) жніўня 1917[1]
Рэвель, Расейская імпэрыя
Памёр 2 красавіка 1995(1995-04-02)[1] (77 гадоў)
Менск, Беларусь
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладчык, крытык
Гады творчасьці 1934—1995
Мова беларуская
Дэбют альманах «Ударнікі», газэта «Кіравец» (1934)
Прэміі Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1959),
Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1967),
Дзяржаўная прэмія СССР (1981)
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Творы на сайце Knihi.com
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Панчанка.

Пі́мен Емялья́навіч Па́нчанка (23 жніўня 1917, Рэвель, цяперашні Талін — 2 красавіка 1995, Менск, Беларусь) — беларускі паэт, перакладчык, крытык. Народны паэт Беларусі (1973).

Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. У 1920 годзе сям’я вярнулася ў Бягомель. У 1934 годзе скончыў пэдагагічныя курсы ў Бабруйску. У 1934—1935 гадах — загадчык Алянскай пачатковай школы Бабруйскага раёну, у 1935—1936 гадах — настаўнік Казуліцкай няпоўнай сярэдняй школы Качэрыцкага раёну, у 1938—1939 гадах выкладаў мову і літаратуру ў Качэрыцкай сярэдняй школе Магілёўскай вобласьці.

Першыя вершы зьявіліся ў 1934 годзе ў качэрыцкай раённай газэце «Кіравец» і альманаху «Ўдарнікі».

Навучаўся завочна на філялягічным факультэце Менскага настаўніцкага інстытуту (скончыў у 1939 годзе). Зь верасьня 1939 году да студзеня 1946 году ў Чырвонай Арміі — спэцыяльны карэспандэнт, пісьменьнік у армейскіх і франтавых газэтах.

Прымаў удзел у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасьні 1939 году, у баях на Бранскім, Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім франтах, у 1944—1945 гадах знаходзіўся з часткамі Савецкай Арміі ў Іране.

З 1946 году працаваў у рэдакцыях часопісу «Вожык», газэты «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам часопісаў «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман», 1954—1958), «Маладосць» (1958—1966).

У часы рэдактарства Панчанкі ў часопісе «Маладосць» расквітнеў талент Васіля Быкава. Пасьля таго, як у 1965 годзе была надрукаваная аповесьць «Мёртвым не баліць», Панчанка хутка быў зьняты з пасады галоўнага рэдактара[2].

Сакратар праўленьня СП БССР (1966—1971).

Як сябра дэлегацыі БССР у 1958 годзе прымаў удзел у рабоце XIII сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1957—1967, 1971—1975), старшынём Рэспубліканскага камітэта абароны міру. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 году. Сябра СП СССР з 1938 году.

Адзін з падпісантаў адкрытага ліста да Міхаіла Гарбачова ў абарону беларускай нацыянальнай культуры і мовы.

Улётка з Партызанскім маршам

Пімен Панчанка — аўтар тэксту[a] «Партызанскага маршу»[3][4], улёткі зь якім захоўваюцца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музэю:

«

 «На прускага ката
За вёску і хату!» —
Кліч помсты народнай заве.
Ідуць у атаку лясныя салдаты,
Грукочуць гранаты,
Грымяць аўтаматы:
— Жыве Беларусь!
Жыве![5][6]

»

У 1995 годзе ён разам з Народны паэтам Беларусі Максімам Танкам, акадэмікам і віцэ-прэзыдэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Радзімам Гарэцкім і іншымі беларускімі творчымі і навуковымі дзеячамі выступіў з прапановай прыняць у якасьці дзяржаўнага гімну Беларусі верш Алеся Ставера «Вякамі стваралі мы нашу дзяржаву», дзе апяваюцца герб Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг (сьцяг Айчыны) і сьцьвярджаецца нацыянальны дэвіз: «Дружней, беларусы! Гучней, беларусы! Гукайма: Жыве Беларусь!»[7].

Пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1964 годзе Пімен Панчанка напісаў верш «Родная мова», у якім выказаў пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовы савецкімі ўладамі:

«

Ці плачу я, ці пяю?..
Восень. На вуліцы цёмна...
Пакіньце мне мову маю,
Пакіньце жыцьцё мне!

»

Аднак на патрабаваньне выдавецтва (іначай — кніга не выйдзе) паэт мусіў зьмяніць фінальную страфу на «Ці плачу я, ці пяю, / Ці размаўляю з матуляю — Песьню сваю, мову сваю / Я да грудзей прытульваю». У такім выглядзе «Родная мова» друкавалася ва ўсіх выбраных, зборах твораў і школьных падручніках[8].

  • 1938 «Упэўненасць»
  • 1940 «Вераснёвыя сцягі»
  • 1941 зборнік «Трывожныя зарніцы» быў падрыхтаваны да друку і згарэў у час вайны),
  • 1942 «Тебе, Беларусь!» (апублікаваны ў Маскве ў перакладзе на расейскую мову)
  • 1943 «Дарога вайны» (Масква)
  • 1945 «Далёкія станцыі»
  • 1947 «Гарачыя вятры» (вершы і паэмы)
  • 1948 «Вершы»
  • 1949 «Прысяга»
  • 1950 «За шчасце, за мір!»

  • 1952 «Вершы і паэмы»
  • 1955 «Шырокі свет»
  • 1956 «Выбраныя творы»
  • 1957 «Гарачы лівень» (гумар і сатыра)
  • 1959 «Кніга вандраванняў і любові»
  • 1960 «Нью-Йоркскія маланкі»
  • 1962 «Тысяча небасхілаў»
  • 1964 «Чатыры кантыненты» (вершы і паэмы)
  • 1966 «Пры святле маланак»
  • 1967 «Размова з наследнікамі» (вершы і паэма)
  • 1972 «Снежань»
  • 1973 «Вершы»

  • 1975 «Выбранае»
  • 1976 «Крык сойкі»
  • 1977 «Вячэрні цягнік»
  • 1980 «Лірыка»
  • 1980 «Млечны Шлях»
  • 1981 «Маўклівая малітва»
  • 1983 «Дзе начуе жаўранак»
  • 1984 «Сіні ранак»
  • 1985 «Лясныя воблакі»
  • 1986 «І вера, і вернасць, і вечнасць»
  • 1987 «Прылучэнне» (вершы і паэма)
  • 1988 «Горкі жолуд»
  • 1988 «Неспакой»
  • 1959 Збор твораў у 2-х тамах
  • 1967—1971 Збор твораў у 3-х тамах
  • 1981—1983 Збор твораў у 4-х тамах.
  • 1977 «На паэтычным небасхіле» літаратурна-крытычныя артыкулы

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («Разбойнікі»), А. Міцкевіча, Я. Райніса, А. Пракоф’ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расой» і інш.

Многія вершы пакладзены на музыку.

Узнагароды і званьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 студзеня 1996 году ў гонар Пімена Панчанкі назвалі адну з новых вуліцаў Менску (мікрараён Сухарава).

  1. ^ Аснова тэксту — пераклад на беларускую мову верша Аляксея Суркова(ru)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]