Перайсьці да зьместу

Сухарава (мікрараён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°53′ пн. ш. 27°25′ у. д. / 53.883° пн. ш. 27.417° у. д. / 53.883; 27.417 Су́харава — мікрараён у Фрунзэнскім раёне Менску. Разьмешчаны на захадзе гораду, у межах Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі.

У раёне пражывае ня менш за 150 тыс. чалавек. Галоўныя гандлёвыя кропкі — ГЦ «Maximus» і «Праздник». Мэдыцынскія ўстановы прадстаўленыя амбуляторыяй агульнай практыкі № 2 на вул. акадэміка Фёдарава і 10-й гарадзкой паліклінікай, будуецца новая дзіцячая паліклініка на скрыжаваньні вуліц Лабанка і Сухараўскай. З культурных збудаваньняў ёсьць праваслаўная царква імя арханёла Міхаіла на вул. Шаранговіча, дзейнічаюць пратэстанцкія цэрквы на вуліцах Гарэцкага і Кавалёва. На адлегласьці прыблізна 2 км ад жылога масіву разьмешчаная ЦЭЦ.

Упершыню згаданае як «зямля» Сухараўская, валоданьне якой было пацьверджана вялікім князем літоўскім Аляксандрам у жніўні 1503 г. для гаспадарскага баярына Багдана Карэйвы[1].

20 ліпеня 2013 году на вуліцы Янкоўскага асьвяцілі храм арханёла Міхаіла, дзе штомесяц ладзяць набажэнства па-беларуску.

  1. ^ Lietuvos Metrika / A. Baliulis, A. Dubonis, D. Antanavičius. — Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 2012. — Т. Knyga nr. 5 (1427—1506). Užrašymų knyga 5. — С. 162. — 586 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]