Перайсьці да зьместу

Міхаіл Гарбачоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Гарбачоў
лац. Michaił Harbačoŭ
па-расейску: Михаил Горбачев
прэзыдэнт СССР
15 сакавіка 1990  25 сьнежня 1991
Папярэднік няма (пасада заснаваная)
Наступнік няма (пасада скасаваная)
Генэральны сакратар ЦК КПСС
11 сакавіка 1985  23 жніўня 1991
Папярэднік Канстанцін Чарненка
Наступнік няма (пасада скасаваная)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся2 сакавіка 1931(1931-03-02)[1][2][3][…]
Памёр30 жніўня 2022(2022-08-30)[4][5] (91 год)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Раіса Гарбачова[d][7]
Дзеці Ірына Вірганская[d]
Бацька Sergey Gorbachev[d]
Маці Maria Gorbacheva[d]
Узнагароды Нобэлеўская прэмія міру (1990)
Подпіс
Сайт gorby.ru (рас.) (анг.)
Міхаіл Гарбачоў

Міхаі́л Сярге́евіч Гарбачо́ў (нарадзіўся 2 сакавіка 1931 году, Прывольнае, Стаўрапольскі край, РСФСР30 жніўня 2022, Масква, Расея) — генэральны сакратар ЦК КПСС з 11 сакавіка 1985 году па 23 жніўня 1991 году, першы і апошні прэзыдэнт СССР з 15 сакавіка 1990 году па 25 сьнежня 1991 году. Былы глава Гарбачоў-Фонду. Меў шэраг узнагарод і ганаровых званьняў, найбольш вядомая зь якіх — Нобэлеўская прэмія міру 1990 году. Зь дзейнасьцю Гарбачова на пасадзе главы КПСС і СССР зьвязаная маштабная спроба рэфармаваньня — Перабудова, якая скончылася распадам Савецкага Саюзу, а таксама завяршэньнем халоднай вайны. Пэрыяд кіраваньня Гарбачова ацэньваецца неадназначна. У 1990 годзе Ўнівэрсытэт Аляскі прысвоіў Гарбачову званьне ганаровага прафэсара гуманітарных навук[8].

Гарбачоў памёр увечары ў аўторак, 30 жніўня 2022, пасьля цяжкай і працяглай хваробы, заявілі журналістам у Цэнтральнай клінічнай бальніцы ў Маскве.

Гарбачоў і Беларусь

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1986 годзе Гарбачоў, атрымаўшы ліст беларускай інтэлігенцыі пра крытычны стан беларускай мовы, накіраваў у Менск адмысловую камісію. Кіраўніцтву ЦК КПБ давялося карэктаваць сваё стаўленьне да моўнай палітыкі.

Заява пра ўтварэньне Аргкамітэту БНФ «Адраджэньне» у кастрычніку 1988 году пачыналася з узгадкі пра перабудову «распачатую лепшымі сіламі КПСС». Аналягічныя адсылкі рабіліся і ініцыятарамі Народных Франтоў тагачасных рэспублік Балтыі.

Міхаіл Гарбачоў прыязна ставіўся да Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, спрабаваў абараніць іх (няўдала) ад артадаксальнага камуністычнага кіраўніцтва БССР. Ён наведаў цырымонію разьвітаньня з Адамовічам у студзені 1994 году і даў вялікае інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода пра Васіля Быкава на 40-ы дзень сьмерці[9] .

  1. Горбачёв Михаил Сергеевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. Michail Gorbatschow // Brockhaus Enzyklopädie (ням.)F.A. Brockhaus, 1796.
  3. Mihail Sergejevič Gorbačov // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  4. Mikhail Gorbachev, Soviet Leader Who Ended Cold War, Dies at 91 (анг.) // Bloomberg.com — 2022.
  5. Mikhail Gorbachev, last leader of the Soviet Union, dies at 91Вашынгтон Пост, 2022.
  6. https://www.bloomberg.com/news/articles/2022-08-30/russian-media-ex-soviet-leader-mikhail-gorbachev-dead-at-91
  7. Gaddis J. L. The Cold War: A New History (анг.) — 1 — USA: Penguin Books. — P. 229. — ISBN 978-0-14-303827-6
  8. США: Диплом Горбачеву  (рас.) // Советская Белоруссия. — 1990. — № 74 (17855). — С. 1.
  9. Памёр апошні кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў, Радыё Свабода, 30-08-2022