Нёман (1945)
Нёман | |
Краіна | |
---|---|
Мова | расейская мова |
Афіцыйны сайт | neman.lim.by |
«Нёман» — літаратурна-мастацкі й грамадзка-палітычны беларускі часопіс, які выдаецца на расейскай мове.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выдаецца ў Менску з 1945 году на расейскай мове. Спачатку выходзіў 6 разоў на год як альманах расейскае сэкцыі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі «Отчизна». З 1947 году — «Советская отчизна». З 1960 году — пад сучаснай назвай. Наклад у савецкі час перавышаў 100 000 асобнікаў (1974).
Прадстаўляў беларускую літаратуру на абшарах былога СССР.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У цяперашні час заснавальнікамі выданьня зьяўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменьнікаў Беларусі, РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“». Уваходзіць у склад апошняе ўстановы. Наклад каля 1,6 тысячы асобнікаў (2016). Падпісны індэкс у каталёгах «Белпошты» — 74968.
Часопіс публікуе творы на расейскай мове і пераклады зь беларускае мовы ў наступных рубрыках: проза, паэзія, публіцыстыка, гісторыя, культура, нацыя, літаратурная крытыка, успаміны, дакумэнты. Пасьля ліквідацыі часопіса «Всемирная литература» часопіс «Нёман» мае рубрыку з гэткай жа назвай, у якой друкуюцца пераклады на расейскую мову творы замежных нерасейскамоўных аўтараў.
У 2003 годзе заключаная дамова пра творчае супрацоўніцтва з расейскім часопісам «Наш современник».
Галоўныя рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іван Шамякін (1952—1953)
- Міхась Калачынскі (1953—1954)
- Пімен Панчанка (1954—1958)
- Яўген Васілёнак (1958—1966)
- Андрэй Макаёнак (1966—1977)
- Анатоль Кудравец (1978—1997)
- Алесь Жук (1997—2002)
- Ніна Чайка (2002—2008)
- Міхась Пазьнякоў (2008—2009)
- Алесь Бадак (2009—2014)
- Алексей Чарота (2014 — сёньняшні час)